Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона 2020-2021 года

09.07.2020

Работнікі ЖКГ рыхтуюць цеплакрыніцы, каб забяспечыць спажыўцоў энергіі неабходным цяплом у халодную пару года.

У рамках гэтага мерапрыемства начальнік Капыльскай раённай энергагазінспекцыі Дзяржэнергагазнагляду Мікалай Лазоўскі і інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Барыс Талейка наведалі кацельню № 7 у аграгарадку Мажа, якая забяспечвае цеплаэнергіяй дзяржаўны каледж, Мажскі КПК дзіцячы сад-пачатковая школа, а таксама дамы жылога сектара па вуліцах Сонечнай і Лугавой.

Мікалай Цвірко паказвае новае абсталяванне Барысу Талейка і Мікалаю Лазоўскаму

Тут з маючага адбыцца ацяпляльнага сезона запрацуе новае абсталяванне - газавая гарэлка, адрознiваючаяся прастатой ў выкарыстанні і, самае галоўнае, большай эканамічнасцю расходу энергарэсурсаў. Як паведаміў майстар кацельні Мікалай Цвірко, працу спрашчае і сэнсарны экран на шчыце кіравання - увогуле, усё па апошнім слове тэхнікі. Дарэчы, нядаўна былі праведзены выпрабаванні новага абсталявання спецыялістамі з Мінска.

- Цяпер гарэлка дазваляе эканоміць не толькі газ, але і электраэнергію, пры гэтым забеспячэнне цяплом будзе такое ж, — распавёў Мікалай Антонавіч. — Згодна патрабаванням, чатыры аператара кацельні ўжо асвоілі правілы эксплуатацыі газавай гарэлкі і гатовы да працы.

Аператар кацельні Алег Колас каля шчыта кіравання газавай гарэлкай

Павел Шэін

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы