Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сёлета Капыльшчына адзначыла 120-годдзе Кузьмы Чорнага і 20 гадоў з моманту ўсталявання помніка вядомаму пісьменніку

13.07.2020

Капыльская зямля, якая з’яўляецца радзімай шматлікіх пісьменнікаў і паэтаў, сёлета адсвяткавала двайны юбілей аднаго з іх.

Духмяна-сонечнымі летнімі днямі мы адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і 20 год, як былі ўстаноўлены памятныя знакі на месцы, дзе некалі знаходзілася бацькоўская хата пісьменніка.

Звычайная гравійная дарога паміж палёў зварочвае да вёскі Жабчава. Менавіта тут непадалёку знаходзіўся маёнтак Боркі, дзе на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў нарадзіўся Мікалай Раманоўскі, больш вядомы як Кузьма Чорны. Бацькі яго, простыя сяляне, тут жылі і працавалі на пана Эдварда Вайніловіча.

Валуны-помнікі:

20 год таму…

Менавіта ў Жабчаве ў чэрвені 2000-га падчас святкавання 100-годдзя Кузьмы Чорнага адбылося адкрыццё памятных знакаў.

Адзін з іх – ружовага колеру валун, а на ім – мемарыяльная дошка ў выглядзе акенца сялянскай хаткі з фіранкай. Як помнік валун выбраны зусім не выпадкова: Кузьма Чорны добра помніў вялікі камень, што ляжаў на ўскрайку лесу. Праз словы аднаго са сваіх літаратурных герояў Асвяцімскага, ён пазней пісаў: «Вось тут, на выездзе з лесу, павінен быць вялікі камень, каля якога заўсёды, бывала, збіраліся хлапчукі з вёскі…»

Адкрыццё памятнага знака падчас святкавання 100-годдзя Кузьмы Чорнага, 2000 г.

Гэты памятны знак вырабіў знакаміты беларускі скульптар Эдуард Астаф’еў. Адкрывалі помнік прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вайтовіч, дырэктар Аб’яднання Дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Беларускага камітэта Міжнароднага Савета музеяў Леанід Хадкевіч і старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Уласевіч. Дарэчы, на свята прыязджалі дачка пісьменніка Рагнеда Мікалаеўна Раманоўская і яго пляменніца Святлана Рыгораўна Малібожка. Сярод гасцей, якія завіталі на радзіму Кузьмы Чорнага, прысутнічалі былы рэдактар часопіса «Алеся», ураджэнка вёскі Цімкавічы Марыя Карпенка, народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка, знакамітыя літаратары Алесь Бельскі, Міхась Тычына, Алесь Марціновіч і іншыя. Фотаздымкі з мерапрыемства, як і шмат іншых рэчаў пісьменніка, беражліва захоўваюцца ў літаратурным музеі Кузьмы Чорнага.

Яшчэ адзін знакавы валун устаноўлены побач. На ім змешчана выява старонкі з дзённіка Кузьмы Чорнага са словамі, нібы напісанымі сэрцам: «Родныя мае мясцiны… Як мая душа рвецца туды…» Гэта своеасаблівы падарунак пісьменніку ад роднай Капыльшчыны. Над яго стварэннем і ўстаноўкай працаваў былы начальнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва райвыканкама Чарняўскі Уладзімір. Ды і наогул, гэтымі юбілейнымі днямі нельга не згадаць тых людзей, дзякуючы якім месца нараджэння Кузьмы Чорнага атрымала сучасны выгляд. Адна з іх – галоўны рэдактар «СП», тагачасны намеснік старшыні райвыканкама Марыя Шэіна, якой давялося ўзначальваць работу аргкамітэта і кантраляваць увесь працэс добраўпарадкавання памятнага месца. Трэба адзначыць загадчыцу аддзела культуры райвыканкама Ядвігу Пацэйку, старшыню калгаса «Цімкавіцкі» Яўгена Ляшчыну, старшыню Цімкавіцкага сельвыканкама Віктара Коласа, дырэктараў: завода ЖБВ – Валерыя Нарэйку, аўтапарка № 21 – Уладзіміра Сахара, Капыльскага райаграпрамзабеспячэння – Ілью Каца, старшыню праўлення калгаса «Кастрычнік» Уладзіміра Купрыенку.

…і зараз

На працягу ўсіх 20 гадоў, якія мінулі з тае пары, мы, нашчадкі Кузьмы Чорнага і прыхільнікі яго творчасці, працягваем ушаноўваць і берагчы памяць. Сёлета таксама шмат зроблена, каб знакавыя месцы выглядалі годна.

Расказвае старэйшына вёскі Жабчава Рыгор Карунны:

– Разам з настаўнікамі Бучацінскай СШ, супрацоўнікамі Бучацінскага сельвыканкама і яго старшынёй Зояй Бордак мы працавалі над добраўпарадкаваннем гэтага памятнага месца: прыбіралі, высаджвалі кветкі і дрэвы. Мы працавалі на працягу некалькіх месяцаў.

Сяргей Баран і Рыгор Карунны

Ды і наогул летам у Жабчаве кіпіць жыццё. Вось на вуліцу выходзіць Сяргей Баран. Яго хата знаходзіцца амаль па суседстве з Раманоўскімі. Тут ён нарадзіўся і правёў сваё юнацтва, а зараз у родныя мясціны прыязджае пагасціць. На сцяне хаты – шыльдачка «вуліца Кузьмы Чорнага». Бацькі Сяргея Мікалаевіча былі людзьмі адукаванымі: тата выкладаў у Садавіцкай школе беларускую мову, мама – гісторыю. Дарэчы, сястра Сяргея Мікалаевіча – таксама настаўніца беларускай мовы і літаратуры, добра вядомая вучням старэйшага пакалення СШ № 2 г. Капыля Лілія Мікалаеўна Чарняўская. Сяргей Баран успамінае, што менавіта ёй належыць ідэя стварэння памятнага знака ў выглядзе дзённікавых старонак з напісанымі на іх словамі. Сам Сяргей Мікалаевіч зараз таксама звязаны з пісьмовым словам: ён працуе загадчыкам бібліятэкі прафсаюзнага камітэта мінскага механічнага завода імя Вавілава.

– Ведаеце, менавіта тут, на сваёй малой радзіме, Кузьма Чорны атрымаў уяўленне пра жыццёвыя паняцці, што такое салодка і што такое горка, бо бачыў, як цяжка працавалі яго бацькі, як імкнулася мама зрабіць усё магчымае, каб ён атрымаў добрую адукацыю, – эмацыянальна гаворыць Сяргей Баран. – З тае даўняй пары захаваўся толькі калодзеж, той самы, «раманоўскі», з якога калісьці піў пісьменнік, з якога і зараз прыемна пачаставацца халоднай смачнай вадзіцай.

На цімкавіцкіх абшарах

Да ўшанавання памяці вялікага земляка далучыліся і юныя жыхары аграгарадка Цімкавічы, таму на вуліцы Капыльскай панавала па-сапраўднаму творчая атмасфера: над сваім бачаннем знаёмых Кузьме Чорнаму мясцін разам з настаўніцай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аленай Ігнатчык працавалі навучэнцы Цімкавіцкай школы мастацтваў.

– Кожны год у чэрвені мы выходзім на месцы, якія звязаны з імем Кузьмы Чорнага, і малюем, – каменціруе Алена Ігнатчык. – Дзеці вучацца бачыць прыгажосць, праз асабістыя ўражанні спазнаюць творчасць. Сёння ў пленэры прымаюць удзел вучні рознага ўзросту: Соф’я Бохан, Варвара Бохан, Данік Ігнатчык, Валерыя Вісловіч, Настасся Лапотка, Даша Казлоўская, Юліяна Дзямідчык.

Алена Ігнатчык праводзіць пленэр

Цімкавічы Кузьма Чорны лічыў сваёй другой радзімай. «Хадзіць па Капыльскай вуліцы цяпер трохі спрытней – ляжаць тратуары…» – так ён пісаў пасля наведвання мястэчка ў 1925 годзе. Ды і наогул у Цімкавічах шмат мясцін звязана з жыццём пісьменніка. Менавіта тут, на Капыльскай вуліцы, знаходзіцца студня, з якой Раманоўскія бралі ваду. І зараз з яе можна напіцца смачнай чыстай вады. Тут жа захавалася тая хатка, куды маці прыбягала пазычыць кавалачак сала, калі ён ехаў паступаць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.

Зараз поўным ходам ідзе добраўпарадкаванне ў гістарычным цэнтры аграгарадка Цімкавічы. Менавіта тут установяць валун з памятнай дошкай, на якой будуць напісаны словы Кузьмы Чорнага.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы