Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Праца маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра была арганізавана ў Лотвінах

13.07.2020

Дзякуючы працы «Маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра» у вяскоўцаў ёсць магчымасць атрымаць комплексную сацыяльную дапамогу непасрэдна па месцы жыхарства.

Нядаўна такі зручны выпадак быў прадастаўлены жыхарам в. Лотвiны Бабаўнянскага сельсавета.

На некаторы час памяшканне Лотвiнскага цэнтра аматарскай творчасці ператварыліся ў працоўныя кабінеты спецыялістаў розных сфер дзейнасці. Для аказання мясцоваму насельніцтву кансультатыўнай дапамогі на гэты раз быў прызваны працоўны дэсант у складзе начальніка аддзела пенсійнага забеспячэння, выплаты пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Бахты, загадчыка сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП № 609 ААТ «ААБ Беларусбанк» Святланы Пабока, кансультанта натарыяльнай канторы Капыльскага раёна Аксаны Каляды і загадчыка аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святланы Пуцейкі. Акрамя таго, у рамках працы цэнтра Капыльскім РК ГА «БРСМ» былі перададзеныя канцылярскія прыналежнасці і рэчы для маючых патрэбу.

Кансультацыю праводзіць Святлана Пабока

Звярнуцца за прафесійнай кансультацыяй - прычым абсалютна бясплатнай - мог любы жадаючы. А іх знайшлося нямала. Асабліва запатрабаванымі аказаліся паслугі прадстаўніка сацыяльнай службы - больш за дзясятак шматдзетных сем'яў скарысталіся момантам і далі дакументы для атрымання ў найбліжэйшай будучыні матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года.

Святлана Пуцейка (злева) падчас афармлення дакументаў

Цяперашні прыезд шматпрофільнага цэнтра дазволіў не толькі вырашыць адну з галоўных задач праекта - павысіць якасць і пашырыць спектр паслуг, якія прадстаўляюцца ў глыбінцы. Для лотвінцаў і жыхароў найбліжэйшых населеных пунктаў такі візіт спецыялістаў яшчэ і дапамог пазбегнуць паездкі ў райцэнтр. А ў сітуацыі эпідэміялагічнай абстаноўкi, калі ў мэтах прафілактыкі рэкамендуецца абмежаваць наведванне людных месцаў, для многіх такі фактар вельмі важны.

Аксана Міхайлоўская

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы