Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раёне працуе студэнцкі сэрвісны атрад «Рытм», сфарміраваны на базе Капыльскага ЖКГ

14.07.2020

6 ліпеня пад патранатам Капыльскага раённага камітэта БРСМ пачаў працу студэнцкі сэрвісны атрад «Рытм», сфармаваны на базе Капыльскага ЖКГ.

Студэнцкія атрады з часоў савецкага камсамола з'яўляліся добрай школай па набыцці жыццёвага і працоўнага вопыту, рэальнай магчымасцю для рэалізацыі высакародных намераў і здаровых амбіцый, уласцівых студэнцкай і вучнёўскай моладзі, і надзейным спосабам матэрыяльнай падтрымкі. Няшмат змянілася з 1959 года, які лічыцца стартавай кропкай руху працоўных студэнцкіх атрадаў. У далёкі 59-й 339 студэнтаў-добраахвотнікаў фізічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава падчас летніх канiкул адправіліся ў Казахстан, на цаліну. Сёння перад навучэнскай моладдзю стаяць іншыя працоўныя задачы, але камандны дух і жаданне зрабіць свет лепш засталіся ранейшымі.

Кірыл Шейпак, Раман Снегіроў, Уладзіслаў Саматыя, Ягор Бабарэка

- Студэнцкі сэрвісны атрад «Рытм» пачаў работу 6 ліпеня і будзе функцыянаваць да 17 ліпеня ўключна. Накіроўваючымi арганізацыямі з'яўляюцца Капыльскі раённы камітэт БРСМ і ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама, - расказвае часова выконваючая абавязкі першага сакратара РК БРСМ Анастасія Давыдзенка. - З лютага мы пачынаем весці запіс жадаючых працаўладкавацца ў летні перыяд, па выніках якога збіраем працоўныя брыгады. Атрад гэтага года сфарміраваны ў колькасці 8 чалавек: 4 юнакоў і 4 дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Гэта навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа і гарадскіх школ. Хлопцы прайшлі медкамісіі, падпісалі дамовы і на дадзены момант афіцыйна працаўладкаваны. Працоўны дзень цягнецца 4 гадзіны - з 9:00 да 13:00. Камандзірам атрада прызначаны навучэнец каледжа Раман Снегіроў, камісарам - Кірыл Шейпак. Асноўная сфера занятасці рабят - праца па добраўпарадкаванні тэрыторыі горада (ўборка, афарбоўка і г.д.).

З 20 ліпеня на базе ААТ «Прагрэс 2010» пачне функцыянаваць сельскагаспадарчы маладзёжны атрад, які будзе выконваць працу па ўборцы зернетакі. На стадыі распрацоўкі знаходзіцца арганізацыя аналагічных працоўных брыгад на базе ААТ «Прэснакi» і «Семежава».

Вера Васілеўская,

студэнтка журфака БДУ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы