Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля Алёна Круглік набрала 100 балаў на ЦТ па беларускай мове

15.07.2020

На працягу двух гадоў запар вучні настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля Жанны Мечыславаўны Лапоткі атрымоўваюць запаветныя 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні.

Для былой вучаніцы гімназіі Алены Круглік пара праверкі ведаў амаль скончылася: усе тэсты здадзены. Зараз засталося толькі чакаць добрых лічбаў па хіміі і біялогіі: Алена марыць стаць медыкам. Каб дасягнуць такога высокага выніку па беларускай мове, дзяўчына старанна рыхтавалася. Ды і наогул пра стараннасць Алены гаворыць такі факт: па выніках вучобы яна ўзнагароджана залатым медалём. Таму вучыцца для дзяўчыны – зусім няцяжка. А да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні падрыхтоўка пачалася яшчэ ў 9 класе. Затым на працягу 10-га разам з Жаннай Мечыславаўнай паўтаралі больш тэорыю, а ў 11-м класе акцэнт зрабілі менавіта на практыцы і выконвалі тэставыя заданні. Як высветлілася падчас размовы, да свайго поспеху яна ішла мэтанакіравана і ўпэўнена. І ўжо вынік на першым рэпетыцыйным тэсціраванні быў 96 балаў, на другім – такі ж высокі, а на трэцім нават удалося дасягнуць 100-бальнай адзнакі.

– Мы працавалі шмат часу, – дзеліцца ўражаннямі Алена. – Серада, чацвер, пятніца, субота – большую частку дзён на тыдні старанна займаліся. За гэты час перарашалі вялікую колькасць тэстаў, таму асаблівай складанасці тэсціраванне для мяне не склала. А яшчэ я вельмі задаволена тым, што не спатрэбілася звяртацца да рэпетытара, і ўдзячна Жанне Мечыславаўне. Сам працэс праверкі ведаў быў арганізаваны з выкананнем патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыявання. У аўдыторыі нас знаходзілася ўсяго 10 чалавек.

Аб тым, як даведалася пра запаветныя 100 балаў, не стрымліваючы радаснай усмешкі, Алена расказвае так:

– Калі я ўбачыла свой вынік на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, вельмі абрадавалася, нават не адразу і паверыла. Спачатку аб гэтым сказала маме, якая знаходзілася побач. Крыху пазней прыйшоў тата і таксама павіншаваў мяне.

Атрыманне тваімі вучнямі два гады запар па 100 балаў – задача для настаўніка зусім няпростая. Але за ўвесь шматгадовы час працы ў сістэме адукацыі ў Жанны Мечыславаўны склалася ўласная сістэма.

Жанна Мечыславаўна Лапотка

– Ужо ў 5 класе пры вывучэнні той ці іншай тэмы я гавару дзецям, каб яны звярнулі на яе асаблівую ўвагу, бо заданні сустракаюцца на тэсціраванні, – каменціруе Жанна Мечыславаўна. – Пазней, пры замацаванні ведаў, выкарыстоўваю тэставыя заданні менавіта са зборнікаў цэнтралізаванага тэсціравання. З 8 класа прашу вучняў вызначыцца з тым, якую мову яны будуць здаваць: рускую ці беларускую. І ўжо затым пачынаем працаваць на вынік. У кагосьці атрымоўваецца лепш, у кагосьці горш. У мінулым годзе 100 балаў атрымала Юліяна Канончык, якая зараз вучыцца ў белмедуніверсітэце.

Алена Круглік з дырэктарам гімназіі Тамарай Місько

Дзіяна ТКАЧЭНКА

«СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы