Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кіраўнік справамі Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч сустрэўся з працоўным калектывам ДРБУ № 124

22.07.2020

Сустрэчы ў працоўных калектывах - аптымальны варыянт зносін прадстаўнікоў улады з супрацоўнікамі таго ці іншага прадпрыемства.

У гэты раз кіраўнік справамі Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч змог пагутарыць з работнікамі філіяла КУП «Мiнскаблдарбуд» – ДРБУ № 124.

Сустрэчу праводзіць Уладзімір Гурыновіч

Тэмай выступлення Уладзіміра Аляксандравіча сталі вынікі развіцця сталічнага рэгіёна за апошнія пяць гадоў, планы і перспектывы. Прадстаўнік аблвыканкама акцэнтаваў увагу на высокіх дасягнутых выніках, а таксама пазначыў тыя мэты, да дасягнення якіх неабходна імкнуцца. Значнае месца выступоўца ўдзяліў і развіццю Капыльскага раёна, а таксама нагадаў прысутным аб знамянальных датах, якія мы будзем адзначаць у 2021 годзе. Гэта Дзень беларускага пісьменства і абласныя «Дажынкі». А падрыхтоўка да гэтых святаў дапаможа яшчэ больш добраўпарадкаваць горад.

Яшчэ адзін акцэнт Уладзімір Гурыновіч зрабіў на праходзячай у краіне перадвыбарчай кампаніі і нагадаў, што абавязак кожнага свядомага грамадзяніна – абавязкова прыйсці на выбары і аддаць свой голас за найбольш дастойнага кандыдата.

Супрацоўнікі ДРБУ № 124 ўважліва слухаюць выступоўцу

Супрацоўнікі ДРБУ № 124 скарысталіся магчымасцю задаць пытанні. Так, іх цікавіла добраўпарадкаванне вуліцы Рамашко ў райцэнтры і прывядзенне ў парадак радзімы некаторых знакамітых беларускіх літаратараў – аграгарадка Пясочнае. Гэтыя пытанні ўзяты на кантроль, у тым ліку кіраўніком спраў райвыканкама, старшынём РА РГА «Белая Русь» Аленай Міхайлоўскай, якая таксама ўзяла ўдзел у мерапрыемстве.

Дзіяна Ткачэнка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы