Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Днямі віншавалі медыкаў Міншчыны. У іх ліку - намеснік галоўнага ўрача Капыльскай ЦРБ Наталля Іскрыцкая

03.08.2020

У іх ліку Ганаровай граматай Савета Міністраў узнагароджана намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Капыльскай ЦРБ Наталля Іскрыцкая.

Ва ўшанаванні тых, хто быў на перадавой у складаны перыяд пандэміі, прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Ісачэнка і першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч. Урачыстае ўзнагароджанне медыкаў адбылося ў Палацы культуры прафсаюзаў.

Віншуючы прысутных у зале, Раман Галоўчанка адзначыў:

- На сістэму аховы здароўя ўсёй краіны прыйшлася сур'ёзная нагрузка з-за каранавіруса. Але мы здолелі ў самыя кароткія тэрміны перабудавацца для вырашэння новых задач. Сістэма аховы здароўя працуе выразна, як адзіны зладжаны механізм. Гэта быў добры ўрок і добрая навука, як трэба рэагаваць на надзвычайныя сітуацыі. Мы ўдзячны за вашу штодзённую напружаную працу і высокую самааддачу, за прафесіяналізм, доблесную працу.

- Задача ўлады - дапамагаць медыкам якасна выконваць сваю працу – далучыўся да віншаванняў Аляксандр Турчын. - Успамінаю той перыяд барацьбы з каранавірусам. Вы на перадавой, мы дапамагалі, чым маглі. Можа, атрымлівалася не ўсё, але мы шчыра стараліся - дзякавалі, рабілі падарункі за працу. І гэта не разавая акцыя. Медыцыне мы ўдзяляем самую пільную ўвагу: абнаўляем аўтамабільны парк, будуем і рамантуем ўстановы аховы здароўя. Гэта праграма будзе працягвацца. Доўг улады - зрабіць усё, каб медыцына ішла наперад.

Дзіяна Ткачэнка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы