Як распавяла старшыня ўчастковай камісіі Надзея Хаміцэвіч, традыцыйна многія жыхары мікрараёна выкарыстоўваюць магчымасць зрабіць свой выбар датэрмінова. На ўчастку створаны ўсе ўмовы. Вялікая ўвага надаецца бяспецы грамадзян. Члены камісіі і назіральнікі маюць ахоўныя маскі і пальчаткі, на асобным століку - такія ж сродкі абароны і антысептык, якімі можа скарыстацца любы галасуючы.


Аднымі з першых у сераду, 5 жніўня, скарысталіся правам датэрміновага галасавання сям'я Галіны і Валерыя Куняшэвічаў.
Услед за імі прыйшла з намерам аддаць свой голас сям'я Вольгi і Сяргея Максімені.



Усе яны ўпэўнены, што выказаць сваё палітычнае рашэнне павінен кожны грамадзянін краіны. Нельга быць абыякавым да будучыні Радзімы.
Маргарыта Саковіч
«СП»