Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Эстафету абласной акцыі «Мая Радзіма! Мая Беларусь!» прыняў наш слаўны горад Капыль

07.08.2020

Праводзіцца яна ў рамках Года малой радзімы пад дэвізам: «Чалавечая годнасць вымяраецца сілай яго патрыятызму».

Акрамя асноўных арганізатараў акцыі - галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, райгарвыканкамаў і рэдакцый рэгіянальных СМІ, падтрымку маштабнага мерапрыемства таксама аказваюць грамадскія аб'яднанні — БРСМ, «Белая Русь», Федэрацыя прафсаюзаў, Беларускі саюз жанчын і іншыя.

На плошчы Леніна разгарнуўся самы сапраўдны забаўляльны «гарадок». Працавалі розныя гульнявыя, тэматычныя, інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі.

Сваімі вырабамі, сувенірамі і эксклюзіўнымі працамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці на выставах-продажах радавалі як майстры народнага клуба «Скарбонка», так і прыезджыя ўмельцы народнай творчасці. Небывалую цікавасць у мінакоў выклікала фотавыстава раённай газеты «Слава працы» «Мая малая радзіма». Прыцягваў да сябе і «гандлёвы гасцінец», дзе можна было набыць шашлыкі, халодныя напоі, марожанае і смачныя кандытарскія вырабы.

Але, мабыць, самым яркім і захапляльным падарункам стала канцэртная праграма на адкрытай сцэне з прыцягненнем прафесійных і аматарскіх калектываў мастацкай творчасці. Звяртаючыся да гледачоў, вядучыя Дзмітрый Паўлоўскі і Вікторыя Ярмоленка, гаварылі пра тое, што слаўнае гістарычнае мінулае Мінскай вобласці знаходзіць працяг у сучасным жыцці.

Наперадзе - новыя слаўныя дасягненні і важныя справы, інавацыйныя тэхналогіі і навуковыя адкрыцці, спартыўныя перамогі і творчыя поспехі. Усё гэта дзеля далейшага ўмацавання і працвітання нашай сінявокай Беларусі. А пацвярджэннем гэтых слоў стаў флэшмоб пад слоганам «Моладзь Міншчыны - за будучыню краіны!».

Падчас прадстаўлення маладыя людзі, якія прадстаўляюць працоўныя і творчыя калектывы Капыльшчыны, разгарнулі перад гледачамі захапляльныя сцэны з розных сфер дзейнасці нашай рэспублікі. Беларусь прамысловая, аграрная, адзіная і развіваючаяся — ўсе знайшло ўвасабленне ў бесперапынным шэрагу дынамічна змяняючых адна адну маляўнічых карцін.

Як даўно ўпадабанымi публіцы, так і новымі кампазіцыямі, гледачам ўздымалі настрой артысты беларускай эстрады Вікторыя Алешка, Аляксей Хлястоў і Алена Ланская. Бурнымі апладысментамі вітала публіка беларускую маладзёжную групу «PROвокация», народныя арт-групы «Багач» і «Беларусы», народны вакальны ансамбль «Лабірынт» Слуцкага ГДК. Канцэрт працягнулі артысты і творчыя калектывы Капыльшчыны - народны жаночы вакальны ансамбль «Алiра», Вячаслаў Курчык, Яна Канько, Анастасія Карповіч, народны вакальна-інструментальнага ансамбль «Замкавая гара». Завяршэннем маштабнага мерапрыемства стала танцавальная праграма.

Сваімі эмоцыямі, настроем і ўражаннямі аб абласной акцыі падзяліліся некаторыя мінакі.

Іна Місючэнка, г. Капыль:

- Гэта акцыя яшчэ раз напомніла аб тым, што наша радзіма унікальная і славіцца сваёй гістарычнай і культурнай спадчынай. Я - за светлую будучыню, за мірнае неба над галавой, за квітнеючую і незалежную Беларусь!

Вікторыя Мінец, г. Капыль:

- Удзел у акцыі мы прынялі разам з сынам Арсеніем, пляменніцай Васілінай і жонкай брата Дыянай. Безумоўна, сённяшні дзень - гэта свята, якое аб'ядноўвае ўсіх без выключэння, хто любіць сваю краіну, хто ганарыцца ёю і сваёй працай умацоўвае падмурак жыцця нашага народа.

Лілія Курода, г. Мінск:

- Думаю, гэты сонечны жнівеньскі дзень падарыў не толькі мне і маёй дачцы Дар'і, але і ўсім гараджанам, радасныя моманты. Мы любім сваю краіну і ганарымся тым, што мы беларусы!

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы