Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Ленінскім участку для галасавання № 18, размешчаным у Капыльскай ДШМ, актыўна галасуюць ветэраны працы

07.08.2020

У трэці дзень датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на Ленінскім участку для галасавання № 18, які размясціўся ў дзіцячай школе мастацтваў, назіралася актыўнасць людзей старэйшага пакалення.

Першы выбаршчык з'явіўся на ўчастку роўна ў 10.00. Знаёмімся: Людміла Іванаўна Коршунава.

- Не сядзіцца дома ў такі важны момант – кажа ветэран працы Людміла Іванаўна. - Вось выйшла прагуляцца, а па дарозе сюды зазірнула. Каб прагаласаваць за суверэнную Беларусь, за тое, каб добра жылося і нам, і нашым унукам. Я родам з Урала. На днях адзначала свой дзень нараджэння, таму было шмат званкоў з Расіі. Натуральна мы не маглі не абмеркаваць і тэму выбараў. Мы многае пабачылі і перажылі, таму лічым, што важней за ўсё ў жыцці – мір і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, якімі адрозніваецца Беларусь.

Правам датэрміновага галасавання скарысталіся тыя, хто не хоча лішні раз наведваць людныя месцы па стане здароўя.

- У асноўны дзень будзе шмат народу. А многія з нас у групе рызыкі, не хочам лішні раз людныя месцы наведваць. Наогул, мы заўсёды раней прыходзім галасаваць, каб не тоўпіцца – распавялі пенсіянеры.

– Заўсёды галасую ў ліку першых, - адзначае ветэран працы, заслужаны трэнер Беларусі Уладзімір Анатольевіч Рыбак. - Мы людзі старой загартоўкі. Грамадзянскі абавязак для нас - не простая фармальнасць. Гэта, перш за ўсё, неабыякавасць і адказнасць. Спяшаюся аддаць голас за справядлівасць і ўвагу да нас. Пенсіянераў у нас у краіне не крыўдзяць…

Сяргей Козел

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы