Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Багдановіцкі ўчастак для галасавання № 21 у сярэдняй школе № 3 г. Капыля з самай раніцы сустракае сваіх выбаршчыкаў

09.08.2020

Багдановіцкі ўчастак для галасавання № 21, размешчаны ў сярэдняй школе № 3 г. Капыля, з самай раніцы сустракае сваіх выбаршчыкаў.

Прагаласаваць ідуць як маладыя людзі, так і старэйшае пакаленне.

Сям'я Ляўчук на выбарчы ўчастак прыйшла ў поўным складзе. Марына працуе юрысконсультам у Цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Капыльскага раёна, а Дзмітрый — машыністам халадзільных установак Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

- У нашай краіне робіцца шмат для таго, каб забяспечыць жыллём маючых патрэбу: два гады таму мы атрымалі двухпакаёвую кватэру, пабудаваную з дзяржпадтрымкай, - дзеліцца Марына. - Мы хочам, каб нашы дзеці Аляксандр і Павел жылі ў мірнай і свабоднай краіне. Але галоўнае - адчувалі сябе бяспечна і былі ўпэўнены ў заўтрашнім дні.

Не першы год спраўна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі і Алена Садовік. Без малога 38 гадоў яна добрасумленна працавала настаўнікам біялогіі ў СШ № 3 г. Капыля, а цяпер, будучы на заслужаным адпачынку, — у Дактаровіцкай СШ настаўнікам біялогіі, медыцыны і геаграфіі. Менавіта ў СШ № 3 знаходзіцца яе выбарчы ўчастак для галасавання, куды яна прыйшла разам з малодшымі ўнучанькамі Кацярынай і Маргарытай.

— Я заўсёды ўдзельнічаю ў выбарчай кампаніі, — кажа Алена Мікалаеўна. - Мой голас - гэта наша будучыня, будучыня дзяцей і ўнукаў. За 30 гадоў, што жыву ў Капылі, я бачу добрыя, стабільныя і станоўчыя змены. Таму галасую за светлую і квітнеючую Беларусь!

Сваім канстытуцыйным правам скарысталася і памочнік выхавальніка ДУА «Яслі-сад № 3 г. Капыля» Наталля Ліннік. - На выбарчы ўчастак я прыйшла разам з дачкой Міланай — адзначыла Наталля Віктараўна. - Лічу, што ўдзел у выбарах - гэта не толькі наша права, але і грамадзянскі абавязак, які мы абавязаныя выканаць.

На ўчастку гучыць радыёканцэрт «Разам са сваёй сранай», разгорнута выстава вырабаў і кампазіцый «Свет прыгожага вакол нас», фотавыстава «Горад мой — любоў мая». Выбаршчыкі могуць таксама стаць актыўнымі ўдзельнікамі турніру па настольных гульнях і слухачамі канцэртнай праграмы «Мая Беларусь», падрыхтаванай навучэнцамі школы.

Набыць смачныя кандытарскія і гатовыя мясныя вырабы, свежую гародніну, напоі, гарачыя чай і каву і многае іншае можна ў буфеце крамы «Родны кут». Прадукцыя прапанавана пакупнікам па даступных цэнах.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы