Віктар Струнеўскі прыйшоў прагаласаваць разам з унучанькамі Ульянай і Ганнай. Свой голас ён аддаў за светлую Беларусь, за будучыню дзяцей і ўнукаў.


На выбарчы ўчастак прыйшла і сям'я Мароцкіх. Але, перш чым прагаласаваць, зазірнулі ў буфет Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Пакупнікам прапанавана ў асартыменце кандытарскія вырабы, напоі, садавіна і т. п. Унуку Уладзіславу бабуля Таццяна Іванаўна «настрой падсаладзіла» марозівам.

Для выбаршчыкаў на ўчастку на працягу дня будзе працаваць выстава работ па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Беларускі сувенір», гандлёвы павільён бізнес-кампаніі «Эргана», адбудзецца і прэзентацыя аграсядзібы «Мядовая заiмка».

Таццяна БОХАН
«СП»



