Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч правяла чарговы прыём грамадзян у Капыльскім раёне

12.08.2020

Падчас чарговага візіту на Капыльшчыну старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла прыёмы грамадзян і сустрэчы з насельніцтвам.

На прыём, які дэпутат праводзіла сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк у Капыльскім райвыканкаме, паступіла чатыры звароты. Усе яны - жыццёвыя. Па пытанні аднаўлення дома пасля пажару, які адбыўся па віне суседа, звярнуліся маці і дачка. Прычына ў тым, што непрыдатную для жылля частку дома (а ён быў пабудаваны на тры сям'і) знесці немагчыма, бо супраць гэтага выступае спадчынніца маёмасці. Дэпутат узяла пытанне на кантроль для больш дэталёвага вывучэння.

Жыхары аг. Браткова ўжо неаднаразова звярталіся ў розныя інстанцыі па пытанні газіфікацыі іх населенага пункта. Ён таксама будзе вывучацца глыбей.

Ветэрана працы з Капыля хвалюе медабслугоўванне ў мясцовай ЦРБ і атрыманне аздараўлення. Яшчэ адна жыхарка горада звярнулася паўторна наконт працаўладкавання сына.

У той жа дзень Людміла Ніжэвіч правяла сустрэчу з работнікамі ўстаноў культуры аг. Семежава і мясцовага сельгаспрадпрыемства. Абмяркоўваліся пытанні магчымага ўдзелу гэтых устаноў у мерапрыемствах 2021 года і перспектывы развіцця культурнага цэнтра ў Семежава. Значная ўвага надавалася добраўпарадкаванню населеных пунктаў і навядзенню парадку на зямлі не толькі жыхарамі, але і арганізацыямі, установамі, сельгаспрадпрыемствам.

Як падкрэсліла парламентарый, чыста там, дзе не смецяць. Таму яна заклікае надаваць больш увагі культуры паводзін.

Сяргей Козел

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы