Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык сустрэўся з прадстаўнікамі малога бізнэсу Капыльшчыны

12.08.2020

Знайсці адказы на хвалюючыя іх пытанні прадстаўнікі малога бізнесу Капыльшчыны маглі падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам.

У ёй таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосiк і прадстаўнікі некаторых службаў раёна.

Адкрываючы сустрэчу, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык адзначыў, што прыватны бізнэс для Капыльшчыны - сур'ёзная рухаючая сіла, якая забяспечвае вытворчасць тавараў і паслуг, занятасць насельніцтва, падатковыя паступленні ў бюджэт. Таму важна адкрыта казаць аб тым, у якім кірунку рухацца, каб прадпрымальніцтва працягвала развівацца. Бо заканадаўчая база змяняецца, з'яўляецца больш магчымасцяў атрымання на выгадных умовах крэдытаў для адкрыцця і развіцця бізнесу.

- У раёне досыць развіта малое прадпрымальніцтва, якое паступова фармуе шырокі пласт дробных уласнікаў, якія самастойна забяспечваюць асабісты дабрабыт і дастатковы ўзровень жыцця, – сказаў Сяргей Пілішчык. - Суб'екты малога прадпрымальніцтва больш гнутка рэагуюць як на зменлівыя эканамічныя ўмовы, так і на змены спажывецкага попыту, кан'юнктуры рынку, забяспечваючы эканоміцы дадатковую стабільнасць і своечасовасць. За студзень-жнівень 2019 года паступленні ў кансалідаваны бюджэт ад прадпрымальніцкага сектара склалі 3,6 млн рублёў, за студзень–жнівень 2020 г. – 4,3 млн рублёў, тэмп росту склаў 119,4%, або 36,1% ад агульных паступленняў у кансалідаваны бюджэт. Галіновая структура арганізацый малога прадпрымальніцтва (малыя і мікраарганізацыі) раёна адносна стабільная. Да прыкладу, 11,4% (16 суб'ектаў) складаюць сферу вытворчасці, 20,0% (28 суб'ектаў) працуюць у сельскай гаспадарцы, 37,1% (52 суб'екта) займаюцца гандлем, 14,3% (20 суб'ектаў) ажыццяўляюць транспартную дзейнасць, 11,4% (16 суб'ектаў) – гэта апрацоўчая прамысловасць і 5,8% (8 суб'ектаў) ажыццяўляюць іншыя віды дзейнасці. Калі казаць пра галіновую структуру індывідуальных прадпрымальнікаў раёна, то гандлем займаюцца 33,3% (199 ІП). Транспартную дзейнасць ажыццяўляюць 31,3% (187), з іх 154 - грузаперавозкі. Будаўнічыя паслугі аказваюць 11,4% (68). У апрацоўчай прамысловасці занятыя 3,8% (23) і 20,2% (121) ажыццяўляюць іншыя віды дзейнасці. Калі казаць пра дынаміку колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў, то варта адзначыць, што ў 2018 годзе іх было зарэгістравана 90, у 2019-м – 108, а на 1 жніўня 2020-га – 52.

Лічбы (на 1 жніўня 2020 года): 745 суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць у раёне, з іх 140 малых прадпрыемстваў, 598 індывідуальных прадпрымальнікаў, 7 сярэдніх прадпрыемстваў.

Сяргей Міхайлавіч таксама падзяліўся з прадпрымальнікамі планамі па абнаўленні райцэнтра, спыніўшыся на магчымасцях іх сумеснай рэалізацыі і акцэнтаваўшы ўвагу на добраўпарадкаванні горада напярэдадні двух знамянальных дат - правядзення ў 2021 годзе Дня беларускага пісьменства і абласных «Дажынак».

Паколькі сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу, прадстаўнікі бізнесу агучылі хвалюючыя іх пытанні, а таксама прапановы і пажаданні, абмеркавалі магчымыя шляхі вырашэння праблем. Да прыкладу, ІП Алену Нарэйка цікавіла, што будзе з гандлёвымі павільёнамі, размешчанымі на малой плошчы ў горадзе? А дырэктара ПП «Колмакс-Буд» Мікалая Няверку хвалявала праблема размяшчэння міні-рынку ў цэнтры горада. Мікалай Канстанцінавіч прапанаваў разгрузіць цэнтр і перанесці гандаль на пабудаваны рынак па вул. Заазёрнай, якая знаходзіцца таксама ў межах горада. Тэма неўладкаванасці міні-рынку прагучала і ў выступе ІП Алы Нікіфаравай: «Можа, варта прапанаваць суб'ектам гаспадарання, якія гандлююць там, пабудаваць адно месца для сябе і абсталяваць другое для фізічных асоб?» ІП Навіцкага М.В. цікавіла, ці плануецца ўстаноўка дзіцячай пляцоўкі ў раёне вул. 50 гадоў БССР і ці будуць падобныя ўсталёўвацца ў іншых мікрараёнах горада? «Ці ёсць магчымасць абсталяваць тратуар на кальцавой дарозе ад павароту аўтастанцыі да зоны адпачынку, бо па ёй рухаецца вялікая колькасць людзей з дзецьмі?» - такое пытанне кіраўніку раёна адрасаваў дырэктар ТАА «Вестаграсэрвіс» А.А. Цвірка. Усе пытанні і прапановы ўзяты на кантроль.

Падводзячы вынікі, кіраўнік раёна адзначыў, што падобныя сустрэчы будуць праводзіцца рэгулярна. Гэта значыць, што органы ўлады адкрыты і гатовы да дыялогу. А прадпрымальнікі ў рамках дзеючага заканадаўства могуць разлічваць на падтрымку. Бо для руху наперад патрэбна зацікаўленасць абодвух бакоў.

Дзіяна Ткачэнка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы