Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч ушаноўвала жанчын, занятых на ўборачнай

13.08.2020

Старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член рэспубліканскай структуры ГА «Беларускі саюз жанчын» Людміла Ніжэвіч ушаноўвала жанчын, занятых на ўборачнай.

Такое мерапрыемства для дэпутата стала ўжо традыцыйным. Як паведаміла Людміла Іванаўна, кожны год яна стараецца нейкім чынам адзначыць прадстаўніц прыгожага полу, якія, не баючыся цяжкасцяў, нароўні з мужчынамі спраўляюцца ў полі.

Людміла Ніжэвіч і дырэктар ААТ «Скабін» Аляксандр Хвитько ўшаноўваюць Таццяну Волкаву, якая працуе ў экіпажы з мужам Андрэем

У гэтым годзе парламентарый уручыла падарункі сямі памочніцам камбайнераў. Сярод іх - Анастасія Жарнасек і Алена Дарашэвіч з ААТ «Старыца-Агра», Таццяна Волкава з ААТ «Скабін», Алена Мікуліч з УП «ПIК-Лясная», Аксана Лосева з ААТ «Капыльскае», Таццяна Нераненя з філіяла «Лакнея» і Яна Калыхан з ААТ «Прагрэс 2010».

- Я не магу знаходзіцца ў баку, калі нашы жанчыны так самааддана дапамагаюць прыбіраць ураджай, - падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. - Хочацца адзначыць, што іх старанні сапраўды важныя. Няхай невялікія сувеніры і цёплыя словы падымуць ім настрой.

Сяргей КОЗЕЛ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы