Дзякуючы жыхарам раёна, якія не дазволілі ўцягнуць сябе ў забароненыя законам дзеянні ўсе жывы і здаровы, нікому не прычынена маёмасная шкода, няма ўзаемных крыўд. Нагадаю, што любое мерапрыемства павінна быць санкцыянаваным, дыялог з уладай варта весці цывілізавана, а патрабаванні трэба вылучаць разумныя. У ходзе правядзення мерапрыемстваў паведамляеце аб грамадзянах парушаючых парадак, як гэта было 14.08.2020 года, калі грамадзянін будучы ў стане алкагольнага ап'янення падвяргаў сябе небяспецы быць збітым аўтамашынамі. Дзякуючы вашаму своечасоваму інфармаванню паказаны грамадзянін быў затрыманы і дастаўлены дадому.
Паважайце грамадзян пражываючых паблізу правядзення акцый, не стварайце дадатковы шум, які перашкаджае ім адпачываць у вячэрні час.
Не дазваляйце ўцягнуць сябе ў канфлікт з міліцыянерамі, якія ў рэгіёнах заўсёды былі і сёння застаюцца з народам. Гэта частка народа, яны робяць сваю працу. Не трэба даваць ацэнку дзейнасці ўсёй міліцыі па асобных фактах. Давайце берагчы той парадак, які сёння захоўваецца ў нас.
Рыгор Рабцаў,
начальнік Капыльскага РАУС,
маёр міліцыі
«СП»



