Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета актыўна вядзецца добраўпарадкаванне

21.08.2020

2019 год у Беларусі праходзіць пад знакам Года малой радзімы.

Для мясцовых сельвыканкамаў гэта дадатковы стымул да дзеяння па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

– Мерапрыемствы, накіраваныя на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне сельскіх тэрыторый, вядуцца сістэматычна і ахопліваюць усе населеныя пункты сельсавета, – адзначае старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. – Ранняй вясной наведзены парадак на падведамасных тэрыторыях, абноўлены фасады некаторых будынкаў. Выдалена звыш 180 аварыйных дрэў, хмызняковы і драўняны параснік на могілках, ля асобных пустых дамоў. З пачатку гэтага года знесены адзін стары дом, тры знаходзяцца ў стадыі разборкі, па шасці афармляюцца дакументы. Накіраваны лісты аб неабходнасці навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях 125 спадчыннікам і ўласнікам будынкаў, у тым ліку і старых. На працягу гэтай работы асаблівая ўвага надаецца рамонту і ўстаноўцы агароджаў, зносу пустуючых дамоў і ўключэнню ўрадлівых зямель у севазварот, ўладкаванню пляцовак і кантэйнераў для збору смецця і шэрагу іншых мерапрыемстваў.

Алена Острыкава

– У пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў Указа № 357 арыентуемся на практыку ўзаемадзеяння сельвыканкамаў, сельгасарганізацый, РАУС, арганізацый, замацаваных за пустымі дамамі, і, вядома ж, саміх жыхароў, – адзначыла Алена Острыкава. – Усё павінна быць канкрэтна: альбо грамадзяне даглядаюць за пабудовамі, альбо адмаўляюцца ад правоў на іх. Пры адсутнасці паразумення ёсць дзейсны метад – прадпісанні аб ухіленні парушэнняў, а за імі – меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Неабходна разумець: рацыянальнае і гаспадарчае выкарыстанне зямлі, чысціня і парадак у кожным куточку малой радзімы – адказнасць кожнага з тых, хто жыве ў нашым краі.

Вядома, што першае ўражанне аб населеным пункце складваецца зыходзячы з парадку на вуліцах, прыдамавых участках і за іх межамі. А калі гэты пункт яшчэ і першы на мяжы з суседнім раёнам? То яго ўвогуле можна лічыць так званымі варотамі рэгіёну. Таму вялікая ўвага сёлета надаецца в. Кукавічы, дзе пры дапамозе філіяла «В. Раёўка» вядзецца работа на пустых участках. Пад кантролем трымаюцца землі, якія падрыхтаваны для ўключэння ў сельгасабарот. Яны павінны быць чыстымі і дагледжанымі. Пасля выдалення дрэў і хмызняковага парасніку землі неабходна далучаць у суцэльны масіў.

Цэнтр мясцовай гаспадаркі – в. В. Раёўка – таксама можна лічыць уязным пунктам, праз які праходзіць траса на Нясвіж. Сёлета па вул. Цэнтральнай расчышчана пяць пустых участкаў, па вул. Школьнай адзін да канца рэканструяваны домік будзе перададзены сям’і, якая мае патрэбу. У планах кіраўніка філіяла Івана Дамашэвіча кожны год аднаўленне закінутага жылля. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па рэалізацыі праекта па абустройстве крынічкі ў В. Раёўцы. Як вядома, сёлета па ініцыятыве Івана Віктаравіча быў закладзены вінаграднік, у бліжэйшых планах – стварэнне пчальніка. Вялікія работы праведзены па выразцы і раскарчоўцы старога саду, зямля ўжо ўведзена ў севазварот. Маштабныя работы з дапамогай гаспадаркі чакаюцца і па добраўпарадкаванні могілак.

Як адзначыла Алена Мечыславаўна, работы па навядзенні парадку вядуцца і ў іншых населеных пунктах сельсавета. Так, да 120-годдзя з дня нараджэння нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага быў рэканструяваны стары парк у цэнтры аг. Цімкавічы каля Літаратурнага музея вядомага пісьменніка. Сіламі аўтапарка № 21 быў знесены стары шматкватэрны дом па вул. Аўтабазаўскай, на яго месцы пасаджана каля 400 дрэўцаў.

Падчас рэканструкцыі парку ў цэнтры аг. Цімкавічы

У планах – увядзенне сёлета ў строй каплічкі ў в. Навасёлкі. Пасля ўсадкі будынка будуць устаноўлены вокны, дзверы, купал і дах.

Сяргей КОЗЕЛ

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы