Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У аграгарадку Старыца адбыўся раённы свята «Дажынкі-2020»

02.09.2020

Днямі ў аграгарадку Старыца на раённым свяце «Дажынкі» ўшанавалі земляробаў зямлі капыльскай — тых, хто сваёй нястомнай працай забяспечыў важкі каравай сезона-2020 і дзякуючы каму ў кожнай хаце цяпер будзе панаваць духмяны водар доўгачаканага хлеба з мукі новага ўраджаю.

Сёлета хлебаробы Капыльшчыны падчас жніва ўпэўнена ўтрымлівалі лідарскія пазіцыі ў абласным рэйтынгу. Завяршылі ж кампанію нашы аграрыі з лічбай амаль у 146 тысяч тон намалочанага збожжа і тым самым забяспечылі сабе ганаровае трэцяе месца, з невялікім адрывам саступіўшы толькі Мінскаму і Слуцкаму раёнам.

Галоўнае свята хлебаробаў традыцыйна адзначылі з размахам. Цэнтральная пляцоўка аграгарадка Старыца пераўтварылася ў шумны кірмаш, дзе разгарнулася яскравае дзейства. Тут і гандлёвыя кропкі размясціліся, і атракцыёны працавалі, і фотавыстава праходзіла. Асаблівай увагі заслугоўвалі эфектныя пляцоўкі з караваямі і дажыначнымі снапамі, а таксама саламянымі скульптурамі. А гасцей свята сустракалі самабытна аздобленыя падворкі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Старт урачыстасці дало маштабнае шэсце з 15 калон. Узначалілі працэсію прадстаўнікі раённай улады. За імі прайшлі працоўныя калектывы гаспадарак на чале з іх дырэктарамі, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву якіх была арганізавана зладжаная работа ўсіх структурных падраздзяленняў сельгаспрадпрыемстваў.

Падчас урачыстай часткі мерапрыемства адбылася цырымонія ўшанавання лепшых з лепшых аграрыяў — пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве-2020. Так, госць свята — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун — узнагародзіў нагрудным знакам адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» дырэктара ААТ «Прагрэс 2010» Валерыя Тароцьку, затым Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымалі дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў, начальнік участка філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Алена Фалько, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Ведзень, дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Логіш і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі Ганна Бахта.

Уладзімір Гракун ушаноўвае Валерыя Тароцьку

Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч аб’явіў трактарысту-машыністу філіяла «Лакнея» УП «Прыортранс-Агра» Алегу Майсюку, вадзіцелю УП «ПІК-Лясное» Аляксандру Емельяновічу, начальніку аддзела раслінаводства ААТ «Семежава» Мікалаю Куліку, галоўнаму аграному ААТ «Старыца-Агра» Анатолю Мяцельскаму, а таксама галоўнаму інжынеру ААТ «Капыльскае» Вадзіму Рудзеню. Уручыў Уладзімір Гракун і медалі «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Іх удастоіліся старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, начальнік участка «Бабоўня» УП «ПІК-Лясное» Анатоль Семяновіч, галоўны бухгалтар ЗАТ «Жыліхава» Валянціна Рудко і начальнік цэха раслінаводства КУП «Доктаравічы» Рыгор Загорцаў.

Сяргей Пілішчык (у цэнтры) з лепшымі механізатарамі раёна

Свае віншаванні капыльскім хлебаробам выказала старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч. Парламентарый аб’явіла падзяку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь галоўнаму аграному ААТ «Прагрэс 2010» Мікалаю Краўчанку. А трактарысту-машыністу ААТ «Праснакі» Канстанціну Маглышу і спецыялісту па ідэалагічнай рабоце ААТ «Старыца-Агра» Ірыне Каваленка Людміла Іванаўна перадала каштоўныя падарункі.

Людміла Ніжэвіч (другая злева) з узнагароджанымі: Канстанцінам Маглышам, Мікалаем Краўчанкам і Ірынай Каваленка

Пад апладысменты прысутных ад старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Так, першае месца адразу ў трох намінацыях прысудзілі ААТ «Старыца-Агра», якое ўзначальвае Уладзімір Рудакоўскі: у гаспадаркі лепшыя паказчыкі сярод сельгаспрадпрыемстваў, да таго ж намеснік дырэктара па раслінаводстве Уладзімір Патоцкі і намеснік дырэктара па механізацыі Ігар Зянько ўзначалілі раённы рэйтынг галоўных аграномаў і галоўных інжынераў адпаведна. Абвясціў Сяргей Міхайлавіч і перадавікоў экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Самых высокіх вынікаў сёлета дасягнулі Сяргей Клочка і Мікіта Грушэвіч з УП «ПІК-Лясное». Вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Віктар Янушка таксама аказаўся пераможцам — у сваёй сферы.

Сяргей Пілішчык віншуе з працоўнай перамогай Уладзіміра Рудакоўскага

Сяргей Пілішчык (у цэнтры) з лепшымі механізатарамі раёна

У цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў прынялі ўдзел старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Ігар Зубко, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў АПК Міхаіл Бода і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура. Дарэчы, сярод тых, каму Міхаіл Тарасавіч уручыў Ганаровую грамату Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК, быў і Віталь Ракевіч.

Міхаіл Бода і Ірына Сцяпура ўручаюць узнагароду Віталю Ракевічу

Віншаванні і шчырыя словы падзякі за працу ў адрас аграрыяў у гэты дзень таксама прагучалі ад благачыннага Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэя Сергія Чарнага.

Традыцыйна ў канцы ўрачыстай часткі дажыначны сноп перадаецца кіраўніку той гаспадаркі, дзе будзе праходзіць свята ў наступным годзе. Адметнасцю ж сёлетняга мерапрыемства стала тое, што сімвалічны атрыбут быў уручаны Сяргею Пілішчыку — у сувязі з тым, што ў наступным годзе Капыльшчына плануе прыняць абласныя «Дажынкі». Зноў-такі па традыцыі былі названы і пераможцы конкурсаў, што праходзілі падчас свята. У намінацыі за лепшую саламяную скульптуру першае месца было прысуджана ААТ «Праснакі». Сярод дажыначных снапоў пераможцам вызначылі выраб КСУП «Доктаравічы». Ацэнку атрымалі і караваі з мукі новага ўраджаю. Лепшай стала выпечка ААТ «Скабін». Віншаванні з перамогай прымалі і прадстаўнікі ААТ «Ціміразеўскі» — менавіта іх сялянскі падворак аказаўся самым яркім і крэатыўным.

Каравай ААТ «Скабін»

Творчым падарункам для ўсіх прысутных сталі нумары ў выкананні самадзейных артыстаў Капыльскага раёна — іх вакальныя і харэаграфічныя кампазіцыі на працягу ўсяго мерапрыемства стваралі па-сапраўднаму святочны настрой.

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы