Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы прыём грамадзян

11.09.2020

Падчас правядзення асабістага прыёму грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка звярнулася тры чалавекі.

Кожны - са сваёй праблемай, якая для яго з'яўляецца самай важнай, якая патрабуе неадкладнага вырашэння.

Копылянка прыйшла з просьбай дазволу на ўстаноўку шлагбаўма ў мэтах забароны стаянкі і руху аўтамабіляў каля яе гаража. Капыльскаму ЖКГ сумесна з АДАІ Капыльскага РАУС пастаўлена задача прапрацаваць дадзенае пытанне і пры неабходнасці ўсталяваць дарожны знак, які забараняе прыпынак і стаянку транспартных сродкаў каля гаража заяўніка.

Жыхар в. Лютовічы паскардзіўся на незаконны захоп яго зямлі ААТ «Ціміразеўскі», што прывяло да знішчэння ўраджаю заяўніка. Прадстаўнік сельгаспрадпрыемства растлумачыў, што гаспадарка не адмаўляецца ад прычыненай шкоды і прапануе кампенсацыю. Аднак заяўнік настойвае, што гэтага мала. Яму прапанавана звярнуцца з пазовам у суд. Паскардзіўся мужчына і на нездавальняючую працу сельвыканкама з насельніцтвам, у прыватнасці, не паведамляюць аб адключэнні электраэнергіі. Па словах начальніка Капыльскага РЭС Мікалая Емяльянчыка, дадзеная інфармацыя ў сельвыканкам перадаецца. Праўда, бываюць форс-мажорныя абставіны, калі даводзіцца ўстараняць непаладкі ў самыя кароткія тэрміны.

Яшчэ адно пытанне, паднятае на прыёме ў старшыні, датычылася спрэчкі паміж суседзямі, адзiн з якіх перашкаджае ў прачыстцы засора каналізацыі.

Пытанні пастаўлены на кантроль: усе яны вырашальныя, галоўнае – своечасова на іх адрэагаваць, працягнуць руку дапамогі і прапанаваць такія варыянты, якія не супярэчылі б законам і ўстроіла заяўніка.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы