Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каманда з Капыля заваявала серабро ў адкрытым першынстве вобласці па лыжных гонках у г. п. Плешчаніцы

14.09.2020

Каманда ўстановы  «ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК» заваявала срэбра ў адкрытым першынстве Мінскай вобласці па лыжных гонках (лыжаролеры і крос), які праходзіў у г.п. Плешчаніцы.

На п'едэстале гонару капыляне - Арцём Холад (1 месца) і Ілля Матусевіч (3 месца) і іх трэнер Дзмітрый Була

Пазмагацца за перамогу сабралася шэсць каманд. Спартсмены спаборнічалі ў трох узроставых групах: старэйшая - 2003-2004 гадоў нараджэння, сярэдняя - 2005-2006 гадоў нараджэння і малодшая — 2007 года нараджэння і малодшай. У праграме спаборніцтваў - гонка класічным стылем на лыжаролерах, бег па перасечанай мясцовасці (крос) і змяшаная эстафета. У выніку каманда капылян заняла другое ганаровае месца, саступіўшы толькі тры ачкі спартсменам з Лагойскага раёна. Тройку лідараў замыкае каманда Барысаўскага раёна.

Падапечныя Таццяны Валер'еўны Грынкевіч і Дзмітрыя Міхайлавіча Була змагаліся да апошняга. У ліку наймацнейшых - Арцём Холад, які стаў пераможцам ва ўсіх трох заяўленых дысцыплінах. У асабістым заліку ў капылян таксама ёсць прызавыя месцы. У індывідуальных гонках класічным стылем на лыжаролерах нядрэнныя вынікі паказалі: сярод юнакоў - Аляксей Захарчэня (дыстанцыя 5 км) і Ілля Матусевіч (7,5 км), якія занялі другія месцы ў сваіх узроставых групах, сярод дзяўчат - Ганна Бурак і Таццяна Курчэўская, якія падзялілі другое і трэцяе месцы на дыстанцыі 5 км. Дарэчы, Ілья Матусевіч і Таццяна Курчэўская сталі бронзавымі прызёрамі ў кросе на дыстанцыі 5 і 3 км адпаведна.

- Гэтыя спаборніцтвы былі своеасаблівай стартавай пляцоўкай - адборам для пераможцаў і прызёраў — адзначыў дырэктар ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Дзмітрый Була. - Свае сілу і цягавітасць спартсмены прадэманструюць у рэспубліканскай спартакіядзе сярод ДЮСШ па бегу на лыжаролерах і кросе, якая праходзіць з 9 па 13 верасня ў г.Гарадок Віцебскай вобласці. Копылянам - удачы!

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы