Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

15 верасня - Дзень бібліятэк

15.09.2020

Сёння бібліятэка - гэта ўжо не толькі кнігі.

У першую чаргу - гэта інфармацыйны цэнтр, арыентаваны на чытача і задавальненне яго патрэб.

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ім. А. Астрэйка з'яўляецца каардынацыйным бібліятэказнаўчым цэнтрам метадычнай работы для 21 бібліятэкі Капыльскага раёна. Тут не толькі нараджаюцца праекты, інавацыйныя кірункі, формы і метады бібліятэчнай дзейнасці. Супрацоўнікі аддзела таксама аказваюць практычную і метадычную дапамогу па ўсіх напрамках дзейнасці. Пад кіраўніцтвам Таццяны Гнецькі ў аддзеле працуюць метадыст Наталля Гурло і бібліятэкар Эльвіра Чарнушэвіч, якія прапрацавалі ў гэтым аддзеле не адзін дзясятак гадоў, а таксама мастак-афарміцель Вольга Хацяновіч.

Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу - Таццяна Гнецька, Наталля Гурло, Эльвіра Чарнушэвіч і Вольга Хацяновіч

- Аналіз бібліятэчнай дзейнасці мае вялікае значэнне для паляпшэння працы бібліятэк у тым ці іншым кірунку, — адзначае загадчыца аддзела Таццяна Гнецька. - Сёлета правялі маніторынг па вывучэнні дзейнасці па ўцягванні непаўналетніх у арганізацыйныя формы працы. Каб хутка і сістэматычна мець зносіны з бібліятэкамі-філіяламі, кожны аўторак праводзіцца «Дзень сувязі», штомесяц - «Метадычны дзень», а для аказання метадычнай і практычнай дапамогі філіялам працягвае працу «Метадычны дэсант».

Рыхтуюцца звесткі аб арганізацыі работы па розных напрамках для пасяджэнняў сельскіх выканкамаў, інфармацыя аб выкананні планаў і праграм (прафілактыка злачыннасці, здаровы лад жыцця, праца з падлеткамі, якія знаходзяцца на розных відах уліку і інш.). На працягу года (штоквартальна) вядзецца праца па маніторынгу выканання планавых паказчыкаў па электроннай базе дадзеных «Рэестр». Увогуле, аддзел ажыццяўляе аналіз стану і развіцця ўсіх бібліятэк раёна, абагульняе і распаўсюджвае перадавы бібліятэчны вопыт, праводзіць сацыялагічныя даследаванні. Супрацоўнікі аддзела арганізуюць сістэму павышэння кваліфікацыі бібліятэк раёна: праводзяць семінары, трэнінгі, круглыя сталы, конкурсы, распрацоўваюць праектную дзейнасць і ўкараняюць нетрадыцыйныя формы працы з карыстальнікамі, накіраваныя на ўдасканаленне дзейнасці бібліятэк, перспектыў іх развіцця. Таксама ажыццяўляюць супрацоўніцтва са СМІ, рыхтуюць матэрыялы для публікацыі аб дзейнасці бібліятэк, ажыццяўляюць сувязі з грамадскасцю, займаюцца выдавецкай дзейнасцю.

- Час дыктуе свае правілы, - працягвае Таццяна Анатольеўна. - Зараз актыўна ўкараняем у сваю працу сучасныя тэхналогіі, падключаемся да электронных бібліятэчных сістэм, арганізуем асветніцкія мерапрыемствы па многіх тэмах і кірунках, распрацоўваем і ўкараняем у жыццё сацыякультурныя праекты. Каб заахвоціць чытачоў усіх узростаў карыстацца бібліятэчнымі паслугамі, ва ўстановах актыўна выкарыстоўваюцца QR-коды як эфектыўны спосаб прадастаўлення дадатковай інфармацыі для чытача.

Аддзел займаецца і рэкламна-выдавецкай дзейнасцю: штогод складаецца краязнаўчы каляндар «Старонкі гісторыі Капільшчыны», ствараюцца электронныя прэзентацыі, выдаюцца буклеты і закладкі з рэкламай бібліятэчных паслуг, распрацоўваюцца метадычныя рэкамендацыі па розных напрамках работы, абагульняецца вопыт работ бібліятэк сістэмы. Для прапаганды кнігі і прыцягнення да чытання аддзелам бібліятэчнага маркетынгу распрацоўваліся бібліятэчныя закладкі, памяткі (бібліятэчныя маркеры).

Арыентуючыся на патрэбы сваіх чытачоў, аддзел працуе не толькі афлайн, але і онлайн, вядзе таксама сайт, сацыяльныя сеткі ВКонтакте, Instagram. На сайце бібліятэкі карыстальнікі самых розных узроставых катэгорый могуць знайсці досыць шмат карыснай, патрэбнай і, самае галоўнае, праверанай інфармацыі, велізарную колькасць краязнаўчага матэрыялу, конкурсныя работы чытачоў і многае іншае. У сучаснай бібліятэцы імкнуцца ўкараняць новыя формы працы з відэарэсурсамі і электроннымі прадуктамі, такімі як прэзентацыі, віртуальныя выставы, відэафільмы, буктрэйлеры. Не забываюць і аб традыцыйных, правераных часам.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы