Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі дзяржаўны каледж: вольны час праводзім з карысцю

21.09.2020

Уцягванне навучэнцаў у пазаўрочную дзейнасць — важны складнік вучэбна-выхаваўчага працэсу Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

Аб тым, як арганізаваны вольны час навучэнцаў каледжа, распавядае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля КУДЗЕЛКА:

- Для таго, каб навучэнец мог актыўна праводзіць вольны час з карысцю для сябе і навакольных, у каледжы згодна з распрацаваным планам рэалізуюцца мерапрыемствы «Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2016-2020 гг.». Пры арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове выкарыстоўваюцца сучасныя актыўныя і інтэрактыўныя формы і інфармацыйныя сродкі. Гэта флэшмобы, стартап-форумы, віртуальныя экскурсіі, інтэлектуальныя і дзелавыя гульні, Ббрэйн-рынгі, відэалекторыі аб здаровым ладзе жыцця, прафілактыцы тытунекурэння, ўжывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў, ток-шоу і дыскатэкі-акцыі. Праводзяцца таксама конкурсы творчых работ, прававыя дні, алімпіяды, гутаркі, віктарыны, вечары адпачынку, экскурсіі і інш.

Эфектыўнай формай працы з навучэнцамі з'яўляецца ўцягванне непаўналетніх у агульнакаледжныя мерапрыемствы. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца сезонныя культурна-масавыя спартыўныя святы, якія праводзяцца на экааграсядзібе «Мядовая заiмка»: «Восеньскія старты», «Малыя зімовыя алімпійскія гульні», «Вясновы марафон», велапрабег, прысвечаны Году малой радзімы. Кожнае з вышэйпералічаных мерапрыемстваў з'яўляецца важным звяном у адзіным ланцугу педагагічных уздзеянняў на навучэнцаў.

Падчас прэзентацыі праекта «Мядовая заiмка»

— Ва ўстанове адукацыі была створана бізнес-кампанія «Эргана». У чым яе асаблівасці?

— Адзначым, што бізнес-кампанія была створана ў 2013 годзе з мэтай фарміравання прадпрымальнасці і эканамічных кампетэнцый у вучняў, атрымання імі вопыту ўдзелу ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Для рэалізацыі тэарэтычных планаў выпуску прадукцыі навучэнцы працуюць у цяпліцы, ў будаўнічай, зварачнай і швейнай майстэрнях. Са студзеня 2016 года ў бізнес-кампаніі з'яўляецца яшчэ адзін напрамак дзейнасці - адкрыццё інтэрнэт-кафэ і маладзёжнага цэнтра вольнага часу «7-е неба». Накіравана яно на павышэнне якасці выхаваўчай работы ў каледжы, стварэнне ўмоў для творчай самарэалізацыі асобы навучэнцаў, фарміраванне іх маральнай культуры, эканамічных кампетэнцый, прадпрымальнасці, а таксама для задавальнення патрэбаў навучэнцаў, педагогаў у інтэлектуальным, культурным і маральным развіцці і арганізацыі іх вольнага часу ў вольны ад заняткаў час. Хлопцы вучацца самастойна шукаць, захоўваць і перадаваць неабходную інфармацыю, аналізаваць і ператвараць яе з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.

— Наталля Уладзіміраўна, ці наладжана ў каледжы праца аб'яднанняў па інтарэсах?

- Ва ўстанове адукацыі працуюць 18 аб'яднанняў па інтарэсах, у якіх задзейнічана больш за 80% навучэнцаў. Дзевяць з іх спартыўнага профілю, а таксама «Віртуальная рэальнасць», «Медыякампанiя», «Нашы галасы», «Скарбніца», «Інтэрстыль», «Проба пяра», «New stars», «Дзiджэйнг», «Тэхнічная творчасць». Шэсць аб'яднанняў ажыццяўляюць сваю дзейнасць у інтэрнаце ўстановы адукацыі ў вячэрні час, у тым ліку ў шосты навучальны дзень. Таксама ў суботу арганізавана работа спартыўнай і трэнажорнай залаў. Характэрна, што ў каледжы выключана практыка «навязвання» навучэнцам формаў работы: арганізацыя работы аб'яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца на падставе папярэдняга анкетавання і індывідуальнага сумоўя з навучэнцамі.

- Ва ўмовах сучаснага грамадства падтрымка і развіццё маладзёжных ініцыятыў спрыяюць выхаванню ў моладзі грамадзянскай свядомасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Як гэта кірунак рэалізуецца ў каледжы?

- Выяўленне і падтрымка маладзёжных ініцыятыў - адна з важных задач устаноў адукацыі. Менавіта з гэтай мэтай у нашым каледжы ў верасні 2019 года быў створаны «Штаб падтрымкі маладзёжных ініцыятыў», які на пачатковым этапе аб'яднаў сем кірункаў дзейнасці. Гэта першасная арганізацыя раённага аб'яднання «БРСМ», валанцёрскі рух, антынаркатычны атрад «Наркапост», маладзёжны атрад грамадскага парадку, каманда «Стрыт варкаўт-каледж», удзельнікі тэатральнай майстэрні «Калейдаскоп», каманда інтэлектуальных гульняў «Гульні розуму»". Цьютэрамi кожнага з напрамкаў з'яўляюцца педагогі ўстановы адукацыі. У гэтым навучальным годзе былі рэалізаваны наступныя праекты: «100 ідэй для Беларусі», «Адкрыты дыялог», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Квітней, Беларусь!», акцыі «У школу з Добрым сэрцам!», «Кветкі для мамы», «Нашы дзеці» і іншыя.

Адзначым таксама, што першасная арганізацыя раённага аб'яднання «БРСМ» каледжа, ў сваю чаргу, рэалізуе яшчэ тры напрамкі дзейнасці: маладзёжны атрад аховы правапарадку, студатрадаўскі рух установы адукацыі і валанцёрскі атрад «Добрае сэрца». Валанцёрскі ж рух у каледжы прадстаўлены яшчэ адным атрадам «Данка». Развіццё валанцёрскага руху апраўдана тым, што дапамога мае двухбаковы характар: навучэнцы дапамагаюць жывучым у нястачы, набываючы каласальны вопыт для сваёй далейшай працы, ўдасканальваюць сваю прафесійную кампетэнцыю, рэалізуюцца як асобы, якія ўжываюць на справе свой творчы патэнцыял.

Навучэнцы каледжа прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Марафон дабра»

Актуальнай у санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы з'явілася акцыя «Марафон дабра» па пашыве сродкаў абароны для бязвыплатнай перадачы медыцынскім работнікам установы аховы здароўя «Капыльская ЦРБ». На пастаяннай аснове ажыццяўляецца патранаж састарэлых жыхароў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, пілотнай тэрыторыі, традыцыйна ажыццяўляецца добраўпарадкаванне помнікаў воінам-вызваліцелям, аднаўленне святынь і г. д.

- Давайце назавем асноўныя дасягненні навучэнцаў каледжа.

- Антынаркатычны маладзёжны атрад Наркапост» у 2019/2020 навучальным годзе адзначаны дыпломам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама як «Лепшы маладзёжны прафілактычны атрад «Наркапост». На рахунку атрада мноства акцый і мерапрыемстваў не толькі ва ўстанове адукацыі, але ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі горада Капыля і Капыльскага раёна.

Удзельнікі маладзёжнага атрада «Наркапост» падчас правядзення прафілактычнай акцыі

Ганарымся мы і камандай «Стрыт варкаўт-каледж», якая была створана ў студзені 2019 года педагогам-арганізатарам Наталляй Раеўскай. У яе склад увайшлі неабыякавыя да дадзенага кірунку хлопцы, ў тым ліку далучыліся і навучэнцы, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца. Дык вось, у аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «АРТ-вакацыі-2019» за спартыўны гімнастычны нумар «Доблесць і сіла» творчы калектыў «Стрыт варкаўт-каледж» атрымаў дыплом ІІІ ступені абласнога этапу, а таксама дыплом ІІІ ступені рэспубліканскага этапу конкурсу.

Гутарыла Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы