Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне стартавала кампанія па вакцынацыі супраць грыпу

02.10.2020

Масавая імунізацыя насельніцтва - найбольш эфектыўная і эканамічна апраўданая мера прафілактыкі грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый.

Аднак у неабходнасці правядзення прышчэпак сумневы ўзнікалі раней і ўзнікаюць цяпер.

Пра тое, ці варта прышчапляцца, распавядае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Капыльскага раёна Сяргей БАСАЛЫГА:

- Захворванне гэтымі інфекцыямі ў прышчэпленых у 10 разоў ніжэй, чым сярод непрышчэпленых. У першую чаргу прышчэпкі рэкамендаваны людзям, якія адносяцца да груп павышанай рызыкі развіцця постгрыпозных ускладненняў і захворванняў на грып. Прышчэпкі атрымаюць малыя ва ўзросце ад шасці месяцаў да 3 гадоў, пенсіянеры старэйшыя за 65 гадоў, дарослыя і дзеці з хранічнымі захворваннямі, аслабленым імунітэтам, цяжарныя жанчыны, медыцынскія работнікі, супрацоўнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці насельніцтва. Таксама прышчэпкі атрымаюць дашкольнікі, вучні школ і работнікі ўстаноў адукацыі.

Як і ў папярэднія гады, вакцынацыя ажыццяўляецца на бясплатнай і платнай аснове - за кошт сродкаў прадпрыемстваў. Для бясплатнай імунізацыі выкарыстоўваецца вакцына «Грыпол плюс». На платнай аснове будзе выкарыстоўвацца «Ваксігрып Тэтра» (Францыя),  «Інфлювак» (Нідэрланды), «Грыпол плюс» і «Ультрафікс» (Расія). Пасля вакцынацыі імунітэт пачынае развівацца праз 2-3 тыдні і абараняе ад захворвання да 1 года, таму прышчапляцца трэба загадзя. Самы аптымальны час для гэтага – верасень-лістапад.

Калі ў вас цяжкае вострае захворванне або абвастрылася хранічнае захворванне, гэта не падстава адмовіцца ад прышчэпкі, гэта падстава адкласці вакцынацыю да выздараўлення і зрабіць яе пазней!

Ужо з 10 верасня 2020 года ўсе жадаючыя атрымліваюць прышчэпку супраць грыпу ў паліклініцы або іншых лячэбна-прафілактычных арганізацыях раёна, звярнуўшыся да ўчастковага ўрача агульнай практыкі, педыятра.

Інфармацыю па вакцынацыі супраць грыпу можна атрымаць па тэлефонах у рэгістратуры раённай паліклінікі: 51-7-73, а таксама ў сельскіх урачэбных амбулаторыях.

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы