Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі на базе фізкультурна-аздараўленчага цэнтра адбылося ўрачыстае адкрыццё міні-футбольнай пляцоўкі

13.10.2020

У 2020 годзе па ўсёй краіне ўжо пабудавалі 34 падобныя міні-стадыёны.

Дадзеная пляцоўка бясплатна даступна для ўсіх жыхароў і гасцей горада.

З'яўленне падобнага аб'екта стала магчымым дзякуючы рэспубліканскаму буйнамаштабнаму сацыяльнаму праекту «Bonfesto – дзецям», які сумесна рэалізуюць Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады. Праект накіраваны на стварэнне і развіццё неабходнай інфраструктуры, якая спрыяе папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі дырэктар Дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Іван Гаравец, брэнд-менеджэр ААТ «Тураўскі малочны камбінат» Кацярына Падгайская, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Абас. Ганаровыя госці ўрачыстасці сімвалічна перарэзалі стужку і адправілі першы гол у вароты на новай спартыўнай пляцоўцы.

Пасля афіцыйнай часткі ацаніць якасць пляцоўкі змаглі навучэнцы ДУ «Капыльская СДЮШАР» падчас таварыскага матчу. Юныя футбалісты атрымалі ад ААТ «Тураўскі малочны камбінат» наборы свежых сыроў, а прадстаўнікі Беларускай федэрацыі футбола ўручылі дзецям памятныя падарункі.

У будаўніцтве новага аб'екта дапамогу аказваў філіял КУП «Мiнскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124», упраўленне адукацыі, спорту і турызму і непасрэдна фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. Каля месяца спатрэбілася, каб збудаваць пляцоўку і акультурыць прылеглую тэрыторыю.

Дарэчы, новае поле мае памер 20 на 40 метраў і абсталявана ўсімі неабходнымі атрыбутамі сучаснай футбольнай пляцоўкі ў адпаведнасці з еўрапейскімі патрабаваннямі: штучным пакрыццём, разметкай, варотамі і агароджай. У будучыні плануецца зрабіць у Капылі яшчэ адну падобную пляцоўку.

Павел Шэін

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы