Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім РЦК адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

13.10.2020

У зале сабраліся работнікі сельскіх і гарадскіх устаноў культуры: настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў, супрацоўнікі Дамоў культуры і клубаў, музеяў і бібліятэк, кіраўнікі народных творчых і самадзейных калектываў, ветэраны галіны.

Работнікаў культуры павіншавалі намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій.

— Работнікі культуры - людзі творчыя, жыццярадасныя і непаўторныя, — адзначыў Аляксандр Анатольевіч. - Вы несяце ў наша жыццё творчасць і мастацтва, працуеце, ствараеце свята, калі ўсе адпачываюць. Хочацца пажадаць вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, крэатыўнасці, творчых вынікаў на карысць Капыльскага раёна.

Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама ўзнагароджаны настаўнік па класе скрыпкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Валчкевіч і загадчык Грозаўскага СДК Яўгенiя Леус. Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама адзначана дырэктар РЦК Анастасія Курловіч, а падзякай старшыні Капыльскага райвыканкама - загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкай Вольга Радкевіч. Таксама самыя годныя прадстаўнікі сферы культуры былі адзначаны ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Музычныя віншаванні нашым работнікам культуры падарылі калегі-салісты «Вясёлага балагана» Старобінскага гарпасялковага дома культуры. Віноўнiкi ўрачыстасці са шчаслівымі ўсмешкамі на тварах адпачывалі і атрымлівалі асалоду ад таго, што адбываецца ў глядзельнай зале, адчуваючы сябе крыху незвычайна: бо гэта яны заўсёды дораць свята, а ва ўрачысты дзень свята і добры настрой падарылі ім.

Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы