Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У межах экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» на Капыльшчыне праходзіць акцыя «Пасадзі дрэва!»

13.10.2020

У межах экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» на Капыльшчыне, як і ва ўсім сталічным рэгіёне, праходзіць акцыя «Пасадзі дрэва!».

На пасадцы маладых дубкоў і сасонак ў аграгарадку Цімкавічы працавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосiк, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Вострыкава і спецыялісты, а таксама інспектар ТЦСАН.

Віталь Ракевіч саджае дрэва

Святлана Лосік

Алена Вострыкава

– На працягу акцыі на тэрыторыі сельсаветаў плануецца пасадзіць каля 2000 дрэў і 800 саджанцаў дэкаратыўных кустоў, – расказвае Ірына Кісляк. - Правядзенне акцыі супала з правядзеннем месячніка «Навядзі парадак на зямлі». Акрамя таго, у нашым раёне аб'яўлена яшчэ адна акцыя: каб дапамагчы лясгасу ў вырошчванні дубоў, мы папрасілі вучняў з кожнай установы адукацыі назбіраць па адным вядры жалудоў. Нашу ініцыятыву падтрымалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Абас. Такі падыход дапаможа з найменшымі выдаткамі з жалудоў вырасціць маладыя дубкі. Дарэчы, для сённяшняй пасадкі частку дрэў нам падаў лясгас, частку мы самі выкапалі ў лесе.

- Галоўнае - усё тэхналагічна зрабіць правільна, каб дрэўцы прыжыліся, - каментуе галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Цвірко.

На пасадцы дрэў Ірына Кісляк і Андрэй Цвірко

Менавіта ў першы дзень акцыі на тэрыторыі маладзёжнага парку ў аграгарадку Цімкавічы было пасаджана 190 саджанцаў хвоі і дуба.

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы