Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

14 кастрычніка - Дзень маці. Свае віншаванні мамам дораць юныя карэспандэнты «Слава працы»

14.10.2020

Сёння мы ўшаноўваем самых дарагіх людзей на свеце - нашых мам і гаворым ім словы шчырай падзякі і любові.

Свае віншаванні мамам дораць і юныя карэспандэнты «Слава працы».

Аб сваіх мамах, іх занятках і густах распавядаюць пяцікласніцы з СШ № 3 г. Капыля, юнкоры «СП».

Маю любімую матулю завуць Таццяна. Яна працуе ў Дэпартаменце аховы Капыльскага раёна. Матуля мяне падтрымлівае, калі мне нялёгка. Памятаю адзін выпадак. Я тады павінна была выступаць на школьнай сцэне, чытаць верш. Я вельмі моцна хвалявалася. Хацела ўжо адмаўляцца ад выступу. А мама сказала: «Не перажывай. Усё атрымаецца». Я зрабіла, як яна сказала. І ў мяне ўсё атрымалася.

Дар'я Цішчанка

Маю маму завуць Анжэла, а на працы — Анжэла Мікалаеўна. Мама працуе настаўнікам-дэфектолагам у Дактаровіцкай СШ. Яна вучыць дзяцей правільна і прыгожа гаварыць. У школе маму паважаюць. Яна імкнецца заўсёды радаваць мяне прыемнымі падарункамі і дапамагае рабіць урокі. А ў выхадныя мы з ёй праводзім час на прыродзе, любім проста размаўляць.

Маргарыта Макаранка

У маёй мамы прыгожае імя - Рэгіна. А яшчэ ў мамы цікавая і важная прафесія - лекар. Калі я хварэю, мама заўсёды першая прыходзіць мне на дапамогу. Калі я была маленькай, мама чытала мне цікавыя кніжкі. Мама смачна гатуе. Яна - мой анёл-ахоўнік.

Алёна Ляцкая

Маю маму завуць Аксана. Яна працуе медыцынскай сястрой у раённай бальніцы. Мы з мамай любім разам глядзець фільмы, чытаць кнігі і дзяліцца ўражаннямі. Мама купляе мне прыгожую вопратку, робіць розныя прычоскі. Яна майстрыха.

Сафія Кароль

Завуць маю маму Наталля, яна працуе завучам у Капыльскім дзяржаўным каледжы. У яе складаная і цікавая праца. А яшчэ яна вельмі любіць святы, танцы, весялосць. Для мяне мама заўсёды будзе добрай феяй, якая заўсёды дапаможа і падтрымае.

Ліза Кудзелка

Мая мама Наталля працуе бухгалтарам. Яна вельмі акуратны і пунктуальны чалавек. Бо менавіта гэтыя якасці важны для бухгалтара. А дома яна самы пяшчотны, добры, незаменны чалавек. Часам мне нават здаецца, што мы з мамай аднагодкі.

Ліза Вішнеўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы