Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбылося Свята Бульбы. Вялікі фотарэпартаж

14.10.2020

Вялікае свята з беларускім каларытам адбылося на цэнтральнай плошчы ў Капылі. У чарговы раз свята Бульбы атрымалася на славу.

Тут можна было пакаштаваць розныя стравы з бульбы, убачыць вырабы з яе, а таксама скульптуры, выставы і многае іншае.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, першы намеснік старшыні райвыканкама Віталь Ракевіч, намеснікі старшыні Аляксандр Дубіна, Святлана Лосік, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава, а таксама іншыя прадстаўнікі райвыканкама ацанілі арганізацыю Бульба-фэста. Падчас адкрыцця мерапрыемства Ірына Кісляк павітала ўсіх прысутных на свяце і пажадала выдатнага настрою.

Менавіта такі настрой і стаў выдатнай падставай зазірнуць на ўрачыстасць - работнікі культуры раёна не давалі сумаваць сваімі песнямі і танцамі. Каля раённага цэнтра культуры разгарнулася фотагалерэя, дзе героем была прадстаўлена Бульба. Побач можна было ўбачыць разнастайныя карціны і скульптуры — і тут жа галоўны элемент творчасці — бульба. Працавалі забаўляльныя пляцоўкі, пункты грамадскага харчавання, гандлю, была арганізавана выстава літаратуры «Ах, бульбачка, бульбачка», віктарына «Барыня-бульбачка», акцыя «Кнігу чытаеш — ніколі не галадаеш».

Незабыўныя ўражанні ў гасцей свята пакінулі і падворкі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, выстаўленыя на плошчы — кожнаму было што паказаць і чым здзівіць. Мноства розных страў з выкарыстаннем асноўнага інгрэдыента не пакінулі абыякавым і галодным нікога.

Працы ўсіх удзельнікаў свята не засталіся незаўважанымі. Члены журы - начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ірына Пабока, старшыня Капыльскай РА Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская і галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Вікторыя Саматыя ўручылі падарункі і сертыфікаты лепшым канкурсантам у сваіх намінацыях.

Па выніках фотаконкурсу «Эх, бульбачка, бульба» перамог дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка», другім стаў калектыў раённай цэнтральнай бібліятэкі ім. Анатоля Астрэйкі, у гімназіі № 1 - трэцяе месца.

У конкурсе «Лепшая скульптура з бульбы» першае месца прысудзілі ААТ «Праснакі», на другім месцы — ААТ «Скабін», у тройцы пераможцаў — КСУП «Дактаровічы».

За перамогу ў конкурсе «Лепшае пано з бульбы» павіншавалі калектыў СШ № 2, «срэбра» - у РСУ, Капыльскі дзяржаўны каледж заняў трэцяе месца.

У намінацыях «Лепшы падворак» і «Лепшы дэгустацыйны столік» першымі сталі работнікі ААТ «Семежава», другое месца — у дапаможнай школы-інтэрнат, трэцяе месца дасталося калектыву ААТ «Ціміразеўскі».

Варта адзначыць, што Бульба-фэст з часам стаў адной з самых чаканых падзей у Капылі: кожны год удзельнікаў і гасцей на свяце становіцца ўсё больш і больш.

Павел Шэін

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы