Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Алена Рудакоўская з Капыля ўдастоена ордэна Маці

19.10.2020

Высокую ўзнагароду 38 шматдзетным мамам Мінскай вобласці ўручыў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч.

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Віншуючы жанчын са святам, першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч адзначыў:

- Для кожнага дзіцяці вобраз мамы заўсёды ўвасабляе пяшчоту, чуласць і дабрыню. Мама - галоўны настаўнік і самы адданы сябар. Менавіта мама закладвае ў душы сваіх дзяцей духоўна-маральную і культурную асновы, шмат у чым прадвызначаючы кірунак развіцця асобы. Гэта велізарная адказнасць.

Сяргей Ляўковіч уручае ордэн Маці Алене Рудакоўскай

Пагадзіцеся, шматдзетным мамам цяжэй усіх астатніх, бо сваю ўвагу, любоў і клопат трэба ўмець у роўных долях дарыць кожнаму дзіцяці. Толькі так з іх вырастуць шчаслівыя і ўпэўненыя ў сабе людзі.

- Сёння на Міншчыне пражываюць амаль 19 тысяч шматдзетных сем'яў, дзе выхоўваюцца больш за 60 тысяч дзяцей — падкрэсліў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама. - Кіраўніцтва вобласці праводзіць сур'ёзную сацыяльную палітыку. Будуюцца дзіцячыя садкі і школы, бальніцы і паліклінікі, узводзіцца жыллё. Толькі ў гэтым годзе больш за 3 тысяч сем'яў палепшаць свае жыллёвыя ўмовы. Праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца. Усё гэта робіцца для таго, каб вашы сем'і адчувалі падтрымку дзяржавы і былі шчаслівыя. Узнагароджанне ордэнам Маці - гэта прызнанне вашых заслуг не толькі ў вачах родных, але і ўсёй Беларусі. Нізкі вам паклон.

Цырымонія ўзнагароджання маці Міншчыны атрымалася прыгожай і эмацыйнай, а пасля яе жанчын чакаў яшчэ адзін падарунак — экскурсія па музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У сям'і Алены і Уладзіміра Рудакоўскіх выхоўваецца пяцёра дзяцей: дзве дзяўчынкі і трое хлопчыкаў. Бацькі ствараюць усе неабходныя ўмовы для таго, каб кожны з іх вырас самадастатковым і паспяховым чалавекам.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы