Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Добрыя справы капыльскіх валанцёраў

19.10.2020

Па добрай традыцыі валанцёры аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту Капыльскага ТЦСАН часта наведваюць адзінокіх пажылых і інвалідаў, якія знаходзяцца ў Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду.

У падарунак - салодкія пачастункі

Са слоў загадчыцы аддзялення Капыльскага ТЦСАН Валянціны Нікалаені, валанцёры - людзі шаноўнага ўзросту, але яны маладыя душой, бадзёрыя, вядуць актыўны лад жыцця і з аптымізмам глядзяць на свет, спрабуючы перадаць свой зарад энэргіі тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. На гэты раз для прысутных у бальніцы, а іх было 25 чалавек, была падрыхтавана творчая праграма і тэатральная пастаноўка сіламі валанцёраў атрада «Шчырасць» пад кіраўніцтвам спецыялістаў ТЦСАН Інэсы Ільюк і Алы Грыгарэвіч. Іх музычныя і паэтычныя нумары падымаюць настрой і лечаць душэўныя раны, таму падобным сустрэчам заўсёды рады. Пасля выступленняў пажылыя валанцёры абавязкова падыходзяць да кожнага і імкнуцца знайсці шчырыя словы і патрэбныя парады, дораць цёплыя ўсмешкі, кажуць словы добрых пажаданняў тым, хто гэтага чакае. Але на гэтым добрыя справы не сканчаюцца: напрыканцы валанцёры і прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» імкнуцца парадаваць пацыентаў бальніцы салодкімі пачастункамі.

Пажылыя людзі расчулены і прыемна здзіўлены такой увазе з боку, бо гэта вельмі важна, калі цябе ўспамінаюць і атачаюць клопатам.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы