Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшла рэспубліканская акцыя ГА «БРСМ» «Аднаўленне святынь. Скарбы роднай Беларусі»

19.10.2020

У рамках раённага этапу дабрачыннай акцыі аб'ектам маладзёжнага клопату стаў касцёл святых Пятра і Паўла ў г. Капылі.

Група навучэнцаў гарадской сярэдняй школы № 2 ачысціла тэрыторыю ад апалай лістоты і сухастою, сабралі смецце, прапалола і прывяла ў парадак клумбу з кветкамі.

- Рэспубліканская дабрачынная акцыя рэалізуецца з мэтай выхавання і развіцця ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, заснаваных на традыцыях беларускага народа, шырокага ўключэння маладых людзей у працэс працоўнай дзейнасці, накіраваны на добраўпарадкаванне і аднаўленне культавых аб'ектаў, — распавядае першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава. - Абласны этап акцыі пройдзе ў Нясвіжы. Прадстаўнікі раённых камітэтаў ГА «БРСМ» добраўпарадкавалі тэрыторыю царквы Святога Георгія Перамаганосца.

Ксёндз Андрэй Калядка гутарыць з навучэнцамі

- Вельмі прыемна, што ў гэту акцыю актыўна ўключаецца моладзь, якая разумее неабходнасць адраджэння і захавання для іншых пакаленняў святынь, — адзначыў ксёндз касцёла святых Пятра і Паўла Андрэй Калядка. - Хлопцы асабістым прыкладам паказваюць, што праца дапамагае чалавеку ўсвядоміць сэнс нашага жыцця. У далейшым таксама будзем супрацоўнічаць з моладдзю.

Навучэнцы СШ № 2 г. Капыля ўпэўнены, што ўдзел у падобных акцыях дапамагае не толькі прывесці ў парадак рэлігійныя месцы, але гэта яшчэ добрая нагода здзяйсняць добрыя справы. У знак падзякі хлопцам ксёндз Андрэй правёў займальную экскурсію па касцёле.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы