Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У кожным дрэўцы - часцінка мамінай душы. Жанчыны Капыльшчыны прынялі ўдзел у акцыі па добраўпарадкаванні парку ў в. Душава

21.10.2020

На днях прайшлі акцыі «Пасадзі дрэва!» і «Жанчыны за Беларусь!», якія аб'яднала адно агульнае - іх удзельніцамі сталі мамы Капыльшчыны. Мерапрыемства, падчас якога жанчыны высаджвалі дрэвы ў парку в. Душава Пацейкаўскага сельсавета, аказалася сімвалічным завяршэннем Тыдня маці.

Удзельнікі акцыі перад пасадкай дрэў

Парк пры падтрымцы кіраўніцтва ААТ «Прагрэс 2010» быў закладзены вясной гэтага года. Тады ж мясцовымі жыхарамі - маладымі сем'ямі - па яго перыметры былі высаджаны ліпы. Добрую справу працягнулі восенню: разбілі алею з 18 каштанаў, з'явілася і іглічная зона.

Ініцыятыву, праяўленую старшынёй Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргеем Цвіркам і старшынём Капыльскай РА ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктарам ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святланай Маліноўскай, падтрымалі розныя катэгорыі жанчын - і тыя, хто толькі чакае дзіця, і ўжо адбыўшыяся мамы, у тым ліку і шматдзетныя, а таксама мамы маладых інвалідаў - наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Капыльскага ТЦСАН.

Удзельнікі акцыі - шматдзетная мама Яна Калыхан з сынам Іванам

На дапамогу таксама прыйшлі старшакласнікі Пацейкаўскай сярэдняй школы. Пры гэтым частка саджанцаў для ўладкавання парку была прадастаўлена тэрытарыяльным цэнтрам. Так, былі высаджаны кусты самшыту, выгадаваныя ва установе сумесна з маладымі інвалідамі і іх мамамі.

Як распавёў Сяргей Цвірко, на просьбу аб прадастаўленні на бязвыплатнай аснове пасадачнага матэрыялу для ўладкавання парка адгукнулася кіраўніцтва Капыльскага вопытнага лясгаса. Пры гэтым у якасці асноўнай пароды для азелянення каштаны былі абраны невыпадкова. Парк размешчаны ля помніка мясцовым жыхарам, якія загінулі, абараняючы радзіму ў час Вялікай Айчыннай вайны. Каля мемарыяла некалькі дзесяцігоддзяў таму былі высаджаны менавіта каштаны, якія па гэты дзень апраўляюць манумент. Маладыя ж дрэўцы ўдала ўпішуцца ў кампазіцыю і створаць адзіны комплекс, а таксама дапамогуць захаваць памяць аб тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба ў незалежнай Беларусі.

Дарэчы, тэрыторыя парка займае каля гектара зямлі. У планах яшчэ многае – уладкаванне пешаходных дарожак, спартыўнай і дзіцячай пляцовак, альтанкі, а таксама разнастайных «астраўкоў» з дэкаратыўнымі раслінамі. Удзельнікі ж гэтага мерапрыемства ўпэўнены: праз некалькі гадоў тут можна будзе ўбачыць плады сваіх прац, бо пасаджаныя ў гэты кастрычніцкі дзень маладыя раслiнкi ператворацца ва ўтульны разгалісты парк. А часцінка душы, унесеная кожнай з мам, стане моцнай асновай вялікай і патрэбнай справы па сумесным добраўпарадкаванні роднага краю.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы