Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ва ўстановах адукацыі Капыльшчыны прайшлі мерапрыемствы ў рамках Х педагагічнага марафону

02.11.2020

Першыя крокі да будучай прафесіі дзіця робіць у самым раннім дзяцінстве.

Менавіта тады прымяраюцца ролі доктара, кухары, прадаўца, шафёра - тых спецыялістаў, якіх дзіця бачыць вакол сябе.

Задача выхавальнікаў, выкладчыкаў - раскрыць перад маленькім чалавекам свет прафесіі, дапамагчы суаднесці свае захапленні і таленты з працай дарослых. Менавіта гэтаму спрыялі мерапрыемствы, якія прайшлі ва ўстановах адукацыі Капыльшчыны ў рамках юбілейнага Х педагагічнага марафону.

Мерапрыемства ў рамках Дня настаўніка-прадметніка ў ДУА «Мажскі КПК д/с-пачатковая школа»

«Прафесійнае самавызначэнне - умова паспяховай сацыялізацыі асобы» - так гучала тэма педагагічнага марафону. Выбар названага напрамка не выпадковы. У няпростых сучасных умовах ён накіраваны на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі ў пытаннях арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці навучэнцаў.

- Удзел у мерапрыемствах педмарафона - гэта адзін з важных этапаў у развіцці прафесіяналізму педагога, бо толькі падрыхтаваны педагог можа аказаць кампетэнтную дапамогу навучэнцам у прафесійнай арыентацыі – лічыць начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас. – А гэта ў сваю чаргу дазволіць забяспечыць пераход на новы, больш якасны, узровень прафарыентацыйнай работы і выкарыстанне новых форм і метадаў гэтага віду дзейнасці, якія спрыяюць фарміраванню прафесійных інтарэсаў вучняў.

Падчас квэст-гульні «Горад майстроў» у Дактаровіцкай СШ

Асаблівасць педмарафона складаецца ў тым, што кожны дзень праходзіць пад пэўнай тэматыкай і прысвечаны выбраным кірунку. Так, педмарафон уключае тэматычны тыдзень: Дзень педработніка ўстановы дашкольнай адукацыі і дзень школьнага бібліятэкара; Дзень настаўніка-прадметніка, дзень маладога педагога, дзень майстра вытворчага навучання; Дзень класнага кіраўніка, дзень куратара вучэбнай групы, Дзень работніка ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; Дзень работніка сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы і работніка спецыяльнай адукацыі; Дзень кіраўніка.

Да прыкладу, у рамках Дня педработніка ўстановы дашкольнай адукацыі і дня школьнага бібліятэкара для педагогаў былі арганізаваны майстар-класы, літаратурны калаж, прайшла прэзентацыя вопыту работы па азнаямленні дзяцей дашкольнага ўзросту з прафесіямі дарослых.

Падчас правядзення Дня настаўніка-прадметніка прайшлі серыі адкрытых урокаў, майстар-класаў, семінараў-практыкумаў, круглых сталоў. Педагогі звярнулі асаблівую ўвагу на ўсталяванне і рэалізацыю ўзаемасувязі вучэбных прадметаў з прафесійным асяроддзем, садзейнічанне ў прафесійнай накіраванасці, пашырэнне кола уяўленняў аб свеце прафесій пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і, такім чынам, спрыялі самавызначэнню навучэнцаў. Да прыкладу, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі гімназіі № 1 г.Капыля ім. Н. В. Рамашка Мікалай Паўлавіч Стульба правёў урок, на якім асноўная ўвага была нададзена развіццю даследчых навыкаў навучэнцаў. Настаўнік акцэнтаваў увагу хлопцаў на высвятленні ўзаемасувязі навучальнага прадмета з прафесійным асяроддзем. Настаўнік другой кваліфікацыйнай катэгорыі Таццяна Мікалаеўна Касуха на навучальным занятку па англійскай мове выкарыстала сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі Kahoot, Plickers. Вучэбны занятак таксама быў накіраваны на павышэнне папулярнасці рабочых прафесій у грамадстве.

Маладыя педагогі набылі вопыт, які ўплывае на станаўленне іх як спецыялістаў і закліканы дапамагчы пабудове паспяховай траекторыі прафесійнага развіцця. З гэтай мэтай ва ўстановах адукацыі прайшла серыя адкрытых навучальных заняткаў, майстар-класаў, пазнаёмілі педагогаў з методыкамі правядзення бацькоўскіх сходаў, трэнінгаў, класных гадзін, дыспутаў, ролевых гульняў, якія спрыяюць самавызначэнню навучэнцаў. Кіраўнік раённай Школы маладога настаўніка Іна Вітальеўна Юрчык прадставіла маладым педагогам гімназіі вучэбны занятак па англійскай мове з выкарыстаннем ужо названай тэхналогіі Kahoot. А ў СШ № 2 г. Капыля ім. Цішкі Гартнага педагогамі-настаўнікамі праведзены індывідуальныя кансультацыі для маладых і зноў прызначаных выхавальнікаў ГПД па арганізацыі прафарыентацыйнай работы ў групе падоўжанага дня.

Падчас правядзення Дня класнага кіраўніка і дня работніка ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі таксама вырашаліся самыя разнастайныя задачы. У іх ліку - фарміраванне прафесійнай культуры асобы, культуры працоўнай дзейнасці, каштоўнаснага стаўлення навучэнцаў да працы, сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці; удасканаленне інфармацыйна-метадычнага забеспячэння прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі.

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы