Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Стартуе рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі»

02.11.2020

Ты малады, крэатыўны, таленавіты? Твой узрост ад 14 да 35 гадоў? У цябе ўзнікаюць ідэі заўсёды і паўсюль?

Ты лепш за іншых ведаеш, што трэба для развіцця нашай краіны? Магчыма, ужо даўно займаешся распрацоўкай уласнага праекта, але не ведаеш, да каго звярнуцца па дапамогу? Тады не марудзь і далучайся да каманды маладых, ініцыятыўных і неабыякавых. Атрымай шанец на рэальнае ўвасабленне сваіх неверагодных задум у жыццё!

Рэспубліканскі маладзёжны інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі» — гэта тое, што табе трэба!

Мэта праекта - актываваць інавацыйнае мысленне моладзі, прыцягнуць яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляваць грамадзянскія ініцыятывы да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Яго арганізатарамі выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мы даем пляцоўку для вашых ініцыятыў!

Намінацыі праекта:

энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць;

аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць;

прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць;

медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка;

хімічныя тэхналогіі, нафтахімія;

бія - і нанаіндустрыя;

інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі;

рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў;

нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый;

грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера.

Твой час настаў! Дай сваім ідэям шанец на рэальнае ўвасабленне!

Падавай ўласныя ідэі па паляпшэнню ўсіх аспектаў жыцця нашай краіны.

Твой праект будзе разгледжаны нашым экспертным саветам, у які ўваходзяць заслужаныя людзі ўсіх галін навукі, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, інвестары.

Дзейнічай! Проста ТУТ І ЗАРАЗ! Магчыма, менавіта ТВОЙ праект стане ўзорам поспеху для моладзі, арыенцірам жыццёвых стратэгій маладога пакалення!

Пакінуць заяўку можна тут: 100ideas.by

Мы ва Укантакце — 100 идей для Беларуси

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы