Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскія медыкі ўдастоены высокіх узнагарод

06.11.2020

Урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг (загадчык) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі УАЗ «Капыльская ЦРБ» Рэгіна Нарэйка ўзнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Рэгіна Нарэйка

Гэта ўзнагарода - вынік добрасумленнай працы Рэгіны Вікенцьеўны. Ёй яна аддала 26 гадоў, пяць з якіх - на пасадзе загадчыка гэтага аднаго з самых складаных структурных падраздзяленняў установы аховы здароўя.

Больш за чвэрць стагоддзя таму Рэгіна Вікенцьева звязала сваё жыццё з выратаваннем людзей і працягвае займацца такой нялёгкай, але любімай справай. За салідны стаж давялося пабачыць нямала. Былі і вельмі складаныя перыяды. Акрамя няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі гэтага года, у 2016 годзе таксама давялося сутыкнуцца з небяспечным вірусам - H1N1. Тады медыкі таксама ўзялі на сябе велізарную адказнасць.

Сёння пад кіраўніцтвам гэтай далікатнай, але моцнай духам жанчыны працуюць трое ўрачоў анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў - сапраўдных прафесіяналаў: Уладзімір Тураўскі, Сяргей Працкевіч і Ілья Паддубскі. Таму і ўзнагарода - заслуга ўсяго калектыву.

У гэтыя дні высокіх узнагарод былі ўдастоены і іншыя медработнікі. Так, Ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь атрымала ўрач-інфекцыяніст (загадчык) інфекцыйнага аддзялення Капыльскай ЦРБ Валянціна Козел. Валянціна Веніямінаўна вядомая жыхарам Капыльшчыны як сапраўдны майстар сваёй справы і чалавек, для якога прафесіяналізм азначае ўзаемадавер, узаемапавагу і ўменне адчуваць пакуты іншых. Такі падыход складае аснову поспеху. Пад стаць кіраўніку падабраўся і калектыў аддзялення.

Валянціна Козел

А падзяка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь уручана фельчару выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі Але Крывецкай. Аб яе высокім прафесіяналізме кажа і такі факт, што пацыенты выказвалі словы шчырай падзякі Але Мікалаеўне на старонках раёнкі. Акрамя дасягнення поспехаў у асноўнай - медыцынскай - дзейнасці фельчар прымае актыўны ўдзел і ў грамадскім жыцці ўстановы аховы здароўя.

Ала Крывецкая

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы