Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб адказнасці непаўналетніх і іх бацькоў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах

09.11.2020

У апошні час у сетцы Інтэрнэт размяшчаюцца розныя заклікі прыняць удзел у тым ці іншым масавым мерапрыемстве – сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі.

У сілу несфармаванай жыццёвай пазіцыі непаўналетнія найбольш ўразлівыя і могуць быць схільныя ўплыву з боку нядобрасумленных дарослых. Паддаўшыся ўздзеянню, непаўналетнія рызыкуюць парушыць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Яўген Клыга

Так якая ж адказнасць прадугледжана для непаўналетніх за парушэнне заканадаўства? Пра гэта расказвае ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Яўген КЛЫГА:

- Большасць непаўналетніх, якія ўдзельнічаюць у мітынгах, проста падпарадкоўваюцца натоўпу, не разумеюць таго, што адбываецца вакол, не ўсведамляюць сэнсу выкрыкваемых лозунгаў і наступстваў, якія могуць наступіць. І калі міліцыя цікавіцца ў падлеткаў, якіх пераменаў яны хочуць, што іх не задавальняе, тыя, патупіўшы погляд, адказваюць: «не ведаем».

Адміністрацыйнай адказнасці падлягае фізічная асоба, якая дасягнула да часу здзяйснення правапарушэння шаснаццацігадовага ўзросту, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Згодна з артыкулам 23.34 КоАП, парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягнуць папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт.

Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да сарака базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да ста базавых велічынь.

Калі дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, здзейснены паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, гэта цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Дзеі, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь. Дзеі, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя за ўзнагароджанне, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Дзеі, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца выплатай узнагароджання за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад сарака да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад двухсот пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.

Адміністрацыйны арышт у дачыненні да непаўналетніх не ўжываецца.

Такім чынам, адміністрацыйная адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве для непаўналетніх прадугледжана толькі з 16-ці гадоў, пры гэтым адказнасць ляжыць на бацьках.

Невыкананне бацькамі або асобамі, іх замяняюць, абавязкаў па выхаванню дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнім дзеі, якая змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння або злачынства, але не дасягнуўшым да часу здзяйснення такой дзеі ўзросту, з якога надыходзіць адміністрацыйная або крымінальная адказнасць за ўчыненае дзеянне, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь. Тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь.

І яшчэ трэба разумець, што ўдзел падлеткаў у несанкцыянаваных мітынгах і акцыях небяспечны для жыцця і здароўя непаўналетніх. Бо падчас масавых беспарадкаў яны могуць быць траўмаваны і атрымаць шкоду здароўю рознай ступені цяжкасці.

Падрыхтавала Марыя Шэіна

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы