Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб правілах сацыяльнага дыстанцыяваньня — расказвае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Капыльскага раёна

09.11.2020

Адзін з спосабаў, які дапамагае пазбегнуць заражэння каранавiруснай інфекцыяй, – гэта сацыяльнае дыстанцыяванне.

Але дыстанцыяванне мае свае правілы.

Пра тое, якія яны, мы гутарым з галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна Сяргеем БАСАЛЫГА.

- Сяргей Генадзевіч, у чым сутнасць сацыяльнага дыстанцыявання?

- Прынцып сацыяльнага дыстанцыявання - чалавек арганізуе сваё жыццё такім чынам, каб скараціць кантакты за межамі дома і працы, а таксама і на працы. Калі людзі практыкуюць сацыяльнае дыстанцыяванне, пазбягаючы грамадскіх месцаў і абмяжоўваючы свае перамяшчэння, распаўсюджванне інфекцыі запавольваецца.

- Якія б Вы далі рэкамендацыі па выкананні сацыяльнага дыстанцыяваньня?

- Перш за ўсё, не выходзіць з дому, калі ў гэтым няма асаблівай патрэбы, такой як паездка на працу, купля прадуктаў харчавання і лекаў, атрыманне медыцынскіх і іншых жыццёва важных паслуг. Не варта выходзіць з дому для наведвання тых месцаў, якія не з'яўляюцца жыццёва важнымі: бібліятэк, музеяў, кінатэатраў, тэатраў і іншых грамадскіх месцаў. Дзеці могуць выходзіць толькі з сям'ёй. Арганізаваць выгул хатніх жывёл у адзіночку. Варта ўстрымацца ад наведвання заняткаў у гуртках, спартыўных клубах, трэнажорных залах, нават з мінімальнай колькасцю ўдзельнікаў. У выпадку, калі працягваеце спартыўныя заняткі, пераканайцеся, што колькасць групы не перавышае 5 чалавек і падчас заняткаў выконваецца адлегласць 1,5-2 м.

- Як арганізаваць зносіны з іншымі людзьмі?

- Мець зносіны дыстанцыйна з дапамогай сродкаў сувязі. Не варта хадзіць у госці і прымаць у сябе сяброў і нават членаў сям'і, якія не пражываюць з вамі.

- Якія спосабы дапамогуць не выходзіць з хаты ў выпадку неабходнасці выканання якіх-небудзь абавязацельстваў?

- Для гэтага можна выкарыстоўваць такія меры, як аддаленая праца, відэазванкі і канферэнц-сувязь. Кожны працадаўца павінен сачыць за захаваннем дыстанцыі ў 1-1,5 метра паміж працоўнымі месцамі супрацоўнікаў, захаваннем правіл асабістай гігіены і гігіены навакольнага асяроддзя (памяшкання). Варта выбіраць паслугі дастаўкі толькі да парога кватэры, дома або офіса. Зварот за стаматалагічнай дапамогай рэкамендуецца адкласці за выключэннем неадкладных выпадкаў.

- Калі ўсё ж паўстала неабходнасць пакінуць дом?

- У гэтым выпадку неабходна скараціць кантакты з іншымі людзьмі і захоўваць 1,5-2-метровую адлегласць адзін ад аднаго.

- Вядома, што людзі з групы высокай рызыкі патрабуюць большай увагі. Якія рэкамендацыі Вы дасце ім?

- Асобам старэйшага і сталага веку, а таксама асобам з хранічнымі захворваннямі любога ўзросту пажадана наогул не выходзіць з дому, наколькі гэта магчыма. Не варта прымаць нікога ў сябе дома, за выключэннем неабходнасці атрымання жыццёва важных паслуг. А з забеспячэннем бытавых патрэбаў хай дапамогуць родныя ці знаёмыя.

Да ведама!

З мэтай рэалізацыі пункта 9 дадатка 4 да загаду Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.03.2020 г. № 296 «Аб мерах па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі і прыняцці дадатковых супрацьэпідэмічных мер у арганізацыях аховы здароўя» рэкамендавана арганізаваць афармленне выпісак з медыцынскіх дакументаў па онлайн заяўках на інтэрнэт-сайтах устаноў з наступнай выдачай іх пацыентам пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, у асобна адведзеным месцы. Пры з'яўленні сімптомаў рэспіраторнага захворвання (павышэнне тэмпературы цела, кашаль, дыхавіца, катар і г.д.) неабходна выконваць хатнюю самаізаляцыю, пазбягаючы кантактаў з членамі сям'і, выклікаць лекара (а калі вы знаходзіліся на працягу 14 дзён да ўзнікнення сімптомаў за мяжой - выклікаць хуткую дапамогу).

- Але ў людзей з групы рызыкі ўзнікае неабходнасць у атрыманні медыцынскіх паслуг. Як паступаць у такой сітуацыі?

- У выпадку неабходнасці атрымання медыцынскай дапамогі пажадана выкарыстоўваць дыстанцыйныя медыцынскія паслугі без наведвання паліклінікі. Калі чалавек старэйшых за 60 гадоў і мае патрэбу ў аглядзе медыцынскага работніка ў сувязі з пагаршэннем самаадчування, варта патэлефанаваць у рэгістратуру, стол даведак па месцы жыхарства, паведаміць пра гэта, пакінуць кантакты (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, адрас, тэлефон), на працягу працоўнага дня з ім звяжацца медыцынскі работнік і ўзгодніць час для візіту на дом. Калі ж чалавек мае патрэбу ў выпісцы рэцэптаў на лекавыя сродкі для пастаяннага прыёму, раней прызначаныя лекарам, варта патэлефанаваць у рэгістратуру, стол даведак і зноў-такі пакінуць кантакты (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, адрас, тэлефон). З ім звяжацца медыцынскі работнік, які арганізуе выпіску і дастаўку рэцэптаў на дом.

- Сяргей Генадзевіч, у жыцці здараецца ўсякае. У якіх выпадках можна выходзіць з дому?

- Дом можна пакінуць у тым выпадку, калі патрабуецца атрыманне тэрміновай медыцынскай дапамогі або ёсць неабходнасць наведвання месца працы. Каб набыць тавары першай неабходнасці ў выпадку немагчымасці іх дастаўкі кур'ерам ці сваякамі (знаёмымі). Або для таго, каб у адзіночку прагуляцца. Карыстацца ліфтам таксама варта ў адзіночку.

9 11 20 22

– Калі ўсё ж паўстала неабходнасць пакінуць дом, як варта паводзіць сябе за яго межамі?

- Што тычыцца язды на асабістым аўтамабілі, то ў салоне павінен знаходзіцца адзін чалавек ці члены сям'і, якія пражываюць у адным доме. Выключэнне - неабходнасць суправаджэння чалавека ў экстранай сітуацыі, да прыкладу, дастаўка ў медыцынскую ўстанову для аказання неадкладнай дапамогі. Па магчымасці варта пазбягаць грамадскага транспарту. А ў грамадскіх месцах выконваць адлегласць 1-1,5 м ад іншых людзей. Не забывайце выконваць гігіену рук і рэспіраторны этыкет.

- У большасці сваёй мы ўсё ж ходзім на працу. Раскажыце аб правілах бяспечных паводзін.

- Выконвайце адлегласць 1-1,5 м паміж працоўнымі месцамі супрацоўнікаў. Як мага часцей мыйце рукі, апрацоўвайце спіртазмяшчальным антысептыкам (гелем, сурвэткамі). Старайцеся не дакранацца носа і рота, мыйце рукі перад і пасля такіх дакрананняў. Пры неабходнасці выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя хусткі, ручнікі, сурвэткі.

- Якія агульныя рэкамендацыі Вы дасце чытачам нашай газеты?

- Рэкамендуецца пазбягаць фізічных кантактаў, уключаючы поціскi рукі і абдымкі. Адкрываць дзверы не далоняй. Пастарацца не дакранацца рукамі твару. Як мага часцей мыць рукі, праветрываць памяшканні. Праводзіць дэзінфекцыю паверхняў, асабліва дзвярных ручак і паверхні дзвярэй. Пастарацца не паліць цыгарэты, у тым ліку электронныя, або кальян. Не карыстацца агульнымі сталовымі прыборамі, не есці з адной талеркі і не перадаваць іншым ежу, якую паспрабавалі або адкусілі. Знаходзячыся дома, прытрымлівацца здаровага харчавання і фізічнай актыўнасці.

Дыяна ТКАЧЭНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы