Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Па выніках рэспубліканскага агляду якасці «Смаката-2020» вырабы Капыльскага кааппрама ўдастоены залатых медалёў

16.11.2020

Па выніках рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката-2020» залатога медаля ўдастоены хлеб пшанічны тоставы, хлябец «Атрубны», батон «Родная старана з разынкамі», рулет «Капыльскі з макам».

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – гэта своеасаблівы рубеж, калі ў калектыве падводзяцца вынікі працы. З гонарам кажуць пра тое, што зроблена і, зыходзячы з атрыманых лічбаў, будуюць планы на будучыню. За такімі, здавалася б, сухімі лічбамі крыецца праца кожнага супрацоўніка прадпрыемства.

Дырэктар кааппрама Тамара Абрамовіч (у цэнтры), кандытар Алена Парахневіч і цеставод Святлана Сячко

- Цягам апошніх сямі гадоў кааппрам працуе рэнтабельна, выконваюцца ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі — распавядае дырэктар Тамара Абрамовіч. - Па выніках 10 месяцаў 2020 года намі выпушчана прадукцыі на 5,1 млн рублёў, дынаміка ў супастаўных цэнах склала 135,4% пры прагнозе 110%. За 9 месяцаў чыстага прыбытку атрымана 230 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць чыстага прыбытку роўная 3,53 пры прагнозе 1,0, рэнтабельнасць жа рэалізаванай прадукцыі складае 9,18 пры прагнозе 4,0. Дамагчыся дадзеных паказчыкаў атрымалася ў выніку ўводу ў эксплуатацыю бойні. Усяго на яго рэалізацыю было выдаткавана больш за 1,5 млн руб., з іх 2/3 складаюць уласныя сродкі арганізацыі. У жніўні жывёлазабойны цэх быў уключаны ў рэестр Еўразійскага эканамічнага саюза арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і захоўванне падкантрольных тавараў, што перамяшчаюцца з тэрыторыі адной дзяржавы-члена Еўразійскага эканамічнага саюза на тэрыторыю іншай дзяржавы-члена Еўрапейскага эканамічнага саюза. Каб і далей нарошчваць экспартны патэнцыял прадпрыемства, у 2021 годзе на тэрыторыі жывёлазабойнага цэха плануецца будаўніцтва цэха па вытворчасці мясных бескасцёвых паўфабрыкатаў.

Асартымент прадукцыі Капыльскага кааппрама пастаянна пашыраецца. Сакрэт папулярнасці капыльскіх далікатэсаў заключаецца ў аптымальным спалучэнні цаны і якасці. Сёлета жыхары Капыльшчыны і госці нашага раёна ўжо ацанілі па вартасці адну з апошніх навінак - каўбасу «Ад бабулі» у натуральнай абалонцы і прадукт з ялавічыны бастурма «Духмяная» сыравэнджаная. Аб іх запатрабаванасці кажуць высокія продажы, якія канстатуюць прадаўцы магазінаў. Прадукцыя вырабляецца з мяса ўласнай вытворчасці па рэцэптуры, максімальна набліжанай па смакавых якасцях да хатніх. І галоўны плюс прадукцыі - гэта яе натуральнасць. Таму большасць спажыўцоў даюць высокую ацэнку: «смак як дома». А добрая рэпутацыя, як вядома, прыносіць выдатныя «дывідэнды».

Фармоўшчык каўбасных вырабаў Наталля Каско

Яшчэ адзін паказчык высокай якасці прадукцыі - стабільныя поспехі на рэспубліканскіх аглядах якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, якія нязменна высокія на працягу некалькіх апошніх гадоў.

- З ростам выпуску прадукцыі і пашырэннем рынкаў збыту наспела неабходнасць у пашырэнні транспартнага парку прадпрыемства, — працягвае аповяд Тамара Міхайлаўна. — За мінулы перыяд 2020 года набыты ў лізінг тры спецыялізаваных аўтамабіля і аўтамабіль МАЗ. Усяго на дадзены момант на кааппраме маецца 11 аўтамабіляў і трактар МТЗ з розным навясным абсталяваннем.

Акрамя рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці, наша прадпрыемства праводзіць тэндэрныя закупкі кармавых дабавак для сельскагаспадарчых жывёл, матэрыялаў для нарыхтоўкі кармоў (плёнка, шпагат) і некаторай іншай прадукцыі для рэалізацыі сельгаспрадпрыемствам у кошт узаемазаліку за здадзеную жывёлу.

За кошт росту вытворчасці створана пяць новых рабочых месцаў. На аднаго працуючага атрымана больш за 86 тысяч рублёў выручкі ад рэалізацыі, рост прадукцыйнасці па выручцы ад рэалізацыі склаў 127,5%.

Разделку тушы вырабляе баец жывёлы Сяргей Валько

Распавядаючы аб рабоце арганізацыі, нельга не адзначыць і той факт, што Капыльскі кааппрам — жаданы госць на гандлёвых пляцоўках розных кірмашоў, якія цяпер актыўна праходзяць па ўсім цэнтральным рэгіёне. Сведчанне таму — стаўшыя звыклымі чэргі пакупнікоў, з нецярпеннем чакаючых прыезду кааппрамаўскай крамы на колах. Традыцыйна карыстаюцца попытам каўбасныя і рыбныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, кукурузныя палачкі, казiнакi, хлебабулачныя вырабы ўласнай вытворчасці.

Вядома ж, дасягненне такіх высокіх вынікаў магчыма толькі пры ўмове зладжанай працы ўсяго калектыву. А ён, па словах Тамары Міхайлаўны, падабраўся высокапрафесійны. Кожны з работнікаў шчыра перажывае за даручаны яму ўчастак. У ліку лепшых дырэктар называе байца жывёлы Сяргея Валько, фармоўшчыка каўбасных вырабаў Наталлю Каско, кандытара Алену Рачок, цеставода Святлану Сячко, складальніка фаршу Таццяну Сергіеню.

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы