Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне для маладых парламентарыяў у рэжыме анлайн адбыўся навучальны семінар «Каманда будучыні»

01.12.2020

У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дубіна і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Абас.

Дыялог з моладдзю ў рэжыме анлайн вядзе Ірына Кісляк

Аляксандр Дубіна

Вольга Сцяпанава

Адкрыты дыялог моладзі з прадстаўнікамі ўлады – звыклы фармат. Тэма маладзёжнай палітыкі, як паказала анлайнавая дыялогавая пляцоўка, вызначыла жывы інтарэс і сур'ёзную ініцыятыўнасць удзельнікаў. Юныя парламентарыі абмяняліся вопытам, павысілі веды і кампетэнцыі ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, а таксама абмеркавалі лідэрскія якасці, якімі павінен валодаць член маладзёжнага парламента.

Члены Маладзёжнага парламента Анастасія Карповіч і Ганна Матусевіч абмяркоўваюць планы на будучыню з юнымі парламентарыямі

Праінфармаваўшы прысутных аб планах Маладзёжнага парламента на будучы год, спікеры адказалі на пытанні, якія паступалі ад маладых людзей. У заключэнне юным парламентарыям было зададзена хатняе заданне: стварыць відэаролік «Адзін дзень з жыцця Маладзёжнага парламента». Абавязковая ўмова - падысці да яго крэатыўна. Вынікам праведзенай працы стане стварэнне агульнага роліка маладых парламентарыяў Капыльшчыны з наступным яго размяшчэннем у сацыяльных сетках.

Як падкрэсліла падчас мерапрыемства першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава, правядзенне семінара - гэта магчымасць далучэння моладзі да парламенцкай дзейнасці, павышэнне яе прававой культуры, фарміраванне пераемнасці пакаленняў, стварэнне ўмоў для дыялогу, супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў.

Сваімі ўражаннямі падзялілася навучэнка гімназіі № 1 г. Капыля Ганна Матусевіч:

- Навучальны семінар для маладых парламентарыяў з'яўляецца выдатным урокам для нас, будучыні краіны. Прадстаўнікі ўлады распавядаюць і дапаўняюць нашы веды, даюць новыя даручэнні, жадаюць, каб наша дзейнасць была больш актыўнай. Зручны і фармат семінара: з дапамогай відэаканферэнцыі мы змаглі абмеркаваць маладзёжныя пытанні і прапановы з большасцю ўдзельнікаў. Усе пачулі сваё хатняе заданне, планы на будучы год, а таксама па навучанні дзейнасці Маладзёжнага парламента. Мы хочам удзельнічаць у жыцці свайго горада і сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй стараемся даказаць моладзі, што мы - сапраўдныя лідэры і прыклад для пераймання. Спадзяюся, што ў нас яшчэ будуць такія семінары. Я рада, што з'яўляюся дэпутатам Маладзёжнага парламента.

Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы