Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Стварыць навагодні настрой: у Капыльскім раёне аб'яўлены агляд-конкурс

02.12.2020

Стварыць святочную навагоднюю атмасферу, павысіць эстэтычны і мастацкі ўзровень афармлення фасадаў, упрыгожванне прылеглых тэрыторый арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў горада і раёна, індывідуальных жылых дамоў – менавіта такая мэта правядзення раённага агляду-конкурсу.

У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама ён пройдзе з 20 па 27 снежня 2020 года.

Конкурсная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Дубіна вывучыць афармленне аб'ектаў і да 31 снежня вызначыць пераможцаў дадзенага конкурсу, які, паводле інструкцыі, праводзіцца па сферах дзейнасці: лепшае навагодняе афармленне будынкаў і тэрыторый сельскага Савета; прамысловага прадпрыемства, арганізацый транспарту і сувязі, іншых устаноў; аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання дзяржаўнай або прыватнай уласнасці; сельскагаспадарчага прадпрыемства; будаўнічай арганізацыі; прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, будынкаў і тэрыторый жыллёва-камунальнай галіны; устаноў культуры; адукацыі; аховы здароўя; сярод уласнікаў індывідуальных жылых дамоў.

Святочнае светлавое і тэматычнае афармленне фасадаў і прылеглых тэрыторый, наяўнасць навагодняй елкі, навагодняга афармлення ўнутранага інтэр'еру – асноўныя крытэрыі, па якіх будуць вызначацца лепшыя варыянты навагодняга афармлення.

Падвядзенне вынікаў конкурсу афармляецца рашэннем райвыканкама на падставе матэрыялаў камісіі не пазней за 9 студзеня. Пераможцаў конкурсу чакаюць дыпломы і грашовыя ўзнагароды.

Марыя Шэіна

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы