Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Грамадскія арганізацыі Капыльскага раёна - з дабрачыннасцю

09.12.2020

Сярод нас жывуць людзі, вартыя не толькі спагады і дапамогі, але ў першую чаргу маюxsz роўныя магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Вольга Сваткаўская - моцная духам стойкая жанчына. У яе не дзейнічаюць ногі, па кватэры яна перасоўваецца пры дапамозе рук, а па вуліцы - у інваліднай калясцы. Але гэта не перашкодзіла ёй вынасіць і нарадзіць здаровую дзяўчынку.

Сваю ўвагу і добрае стаўленне маладой дзяўчыне і яе сям'і ў Міжнародны дзень інвалідаў падарылі старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ніна Жук, вядучы спецыяліст РА РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк і першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава. У цёплай сяброўскай атмасферы Вользе і яе двухгадовай дачцы Васілісе ўручылі падарункі. Дадзеная акцыя - гэта добры жэст міласэрнасці і чалавечага ўдзелу.

Складанасцяў і праблем у Вольгі шмат - і фінансавых, і бытавых. Але яна вельмі імкнецца. Максімальна бярэ на сябе клопаты па навядзенні парадку ў хаце і доглядзе за дачкой. Малая расце з цвёрдым характарам, актыўная і таварыская.

- Я - шчаслівая, бо ў мяне ёсць любячы муж і дзіця, - кажа Вольга. - Яны для мяне сэнс жыцця, наймацнейшы стымул не здавацца і рухацца наперад. Гэта самае галоўнае. Дзякуй, што дзяржава дае сацыяльныя гарантыі людзям з інваліднасцю. Вось і мы у 2019 годзе атрымалі ключы ад новай кватэры. У нашым доме большасць кватэр сацыяльнага карыстання, у якім жывуць дзеці-сіроты, інваліды I і II груп, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Дзякуй, што пра нас не забываюць, па магчымасці дапамагаюць і наведваюць.

...і для «асаблівых» дзяцей

Прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў і РА ГА «Беларускі фонд міру» наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна, каб здзейсніць свой марафон дабра для тых , хто абмежаваны ў магчымасцях, але з бязмежнай душой.

Мерапрыемства праходзіла ў невялікай і па-хатняму ўтульнай актавай зале, дзе гасцей ласкава сустракала дырэктар Ірына Гарэльская.

- У нашай установе адукацыі створаны ўсе неабходныя ўмовы для паспяховага навучання і выхавання дзяцей, якія маюць тыя ці іншыя парушэнні псіхафізічнага развіцця, - адзначыла Ірына Уладзіміраўна. - Рабятам тут цікава і пазнавальна. А ў бацькоў, якія прыводзяць сюды свайго дзіцяці, з'яўляецца магчымасць працаваць, а значыць, жыць паўнавартасна.

- У Міжнародны Дзень інвалідаў мы прыйшлі ў госці да нашых сяброў, - адзначыла старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка. - Яны не толькі моцныя духам, але і роўныя сярод роўных. У мінулым годзе наведвалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра і дапаможнай школы-інтэрната. І сапраўды пераконваемся, што ў такіх установах створаны камфортныя і ўтульныя ўмовы для рабят.

9 12 20 16

У якасці падарунка быў уручаны сертыфікат на набыццё локцевага дазатара і самаратавальнiка (сродак індывідуальнай абароны органаў дыхання, і часам зроку чалавека. - Аўт. ). Ва ўмовах распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі гэтыя прадметы вельмі дарэчы. Дарэчы, ў дадзенай установе адукацыі прафілактычныя меры па распаўсюджванню COVID-19 няўхільна выконваюцца. Гэта захаванне мер сацыяльнага дыстанцыяваньня і правілаў асабістай гігіены, забеспячэнне належнага санітарнага стану памяшканняў шляхам правядзення вільготнай уборкі з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў, а таксама абавязковае выкарыстанне антысептыкаў для рук і сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання. Прытрымліваюцца тут і «прапускнога фільтра»: усім наведвальнікам, у тым ліку выхаванцам і супрацоўнікам установы, вымераюць тэмпературу цела, абмежаваны ўваход у памяшканне старонніх людзей.

Цёплыя словы, сказаныя ў гэты дзень у адрас дзяцей з абмежаванымі здольнасці, дапамаглі ім хоць на некаторы час забыцца пра трывогi. Кожнаму з іх трэба будзе прайсці свой шлях у жыцці, у іх ёсць свае перажыванні. Таму падарыць часцінку любові, цяпла і добрае стаўленне такім людзям вельмі важна. Бо гэтыя добрыя ўспаміны з імі застаюцца ў памяці надоўга.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы