Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Гімназіст Раман Марукін стаў пераможцам II адкрытага конкурсу «Прысвячаецца радзіме!» Міжнароднага фестывалю

14.12.2020

Гімназіст Раман Марукін стаў пераможцам II адкрытага патрыятычнага конкурсу «Прысвячаецца радзіме!» у рамках Міжнароднага фестывалю «Пульс нашага часу-2020».

Ідучае ад сэрца выкананне вакальнай кампазіцыі «Зорны шлях», падрыхтаванай пад кіраўніцтвам педагога Наталлі Фінке, прасякнута асаблівай любоўю да Радзімы.

Па выніках конкурсу юны вакаліст прызнаны пераможцам і адзначаны дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі «Мы - будучыня краіны!». Дапамагла юнаку заваяваць перамогу настаўнік музыкі гімназіі № 1 г.Капыля Наталля Рыгораўна Фінке.

- Для ўдзелу ў конкурсе мы падрыхтавалі песню «Зорны шлях», - не хаваючы радасці, распавядае Наталля Рыгораўна. - Гэта песня вельмі сімвалічная для юнага пакалення. У ёй гаворыцца аб тым, што маладому чалавеку трэба ісці наперад, дабівацца пастаўленых мэт і самому ствараць сваю будучыню. Вакальную кампазіцыю мы рыхтавалі даволі доўга: каля паўгода. Змены ўносілі яшчэ і ў верасні-кастрычніку. Затым запісалі відэа, так як конкурс у гэтым годзе з-за склаўшайся сітуацыі праводзіўся дыстанцыйна. І ўжо 31 кастрычніка адправілі запіс. Асабліва хочацца адзначыць, што ўдзел у падобных конкурсах дапамагае маладым людзям вучыцца любіць радзіму, шанаваць яе.

У конкурсе, які сапраўды дапамагае выхоўваць у юных пачуццё патрыятызму, захоўваць памяць пра герояў-абаронцаў Радзімы ў сэрцах юнага пакалення, прынялі ўдзел дзіцячыя і маладзёжныя вакальныя і харэаграфічныя творчыя калектывы, сольныя выканаўцы з Расіі, Украіны, іншых краін СНД і Еўрасаюза ва ўзросце ад 4-х гадоў. Арганізатарам творчага мерапрыемства, якое праходзіць у рамках Міжнароднага фестывалю «Пульс нашага часу-2020», выступіла Школа эстраднага вакалу «PULSE» Вольгі Валочнік. Творчае спаборніцтва праводзілася ў некалькіх намінацыях: «Памяці герояў-вызваліцеляў», «Радзіма мая сінявокая», «Мы - будучыня краіны!» па напрамках вакал - сола (эстраднае, народнае), вакальныя ансамблі (эстрадныя і народныя), харэаграфія (усе стылі і напрамкі, у тым ліку эстрадны, народны, сучасная харэаграфія і інш.).

Дзіяна Ткачэнка

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы