Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У колькі абыйдзецца незаконная высечка іглічных дрэў?

21.12.2020

Штогод Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прымае меры па папярэджанні і спыненні парушэнняў, звязаных з масавай нарыхтоўкай юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і грамадзянамі навагодніх дрэў іглічных парод.

Каментуе старшы дзяржаўны інспектар Нясвіжскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Максім Патоцкі:

- Навагодняе дрэва да свята кожны можа набыць на спецыяльных ёлачных кірмашах, арганізаваных як лясгасамі, так і прадпрымальнікамі ці непасрэдна ў лясніцтвах. Для нарыхтоўшчыкаў устаноўлены пэўны парадак высечкі навагодніх дрэў на тэрыторыі ляснога фонду.

Згодна з правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення лесакарыстання, нарыхтоўка навагодніх дрэў іглічных парод, у тым ліку навагодніх елак, ажыццяўляецца на спецыяльна створаных плантацыях; пры правядзенні высечак сыходу ў лясах з ліку дрэў, высякаемых у адпаведнасці з лесаводчымi патрабаваннямі; у парадку расчысткі трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках падрост не падлягае захаванню.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў прамысловых мэтах ажыццяўляюць нарыхтоўку навагодніх дрэў хвойных парод толькі на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду. У адпаведнасці з КоАП Рэспублікі Беларусь за знішчэнне, адабранне або пашкоджанне дрэў і кустоў у лясах першай групы ляснога фонду, а таксама драўняна-хмызняковай расліннасці (насаджэнняў), не ўваходзячых у лясны фонд, на грамадзян можа быць накладзены штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 300 базавых велічынь. У астатніх лясах ляснога фонду за аналагічныя правапарушэнні прадугледжаны штрафы да 30 базавых велічынь для грамадзян, для індывідуальных прадпрымальнікаў ад 10 да 150, а на юрыдычную асобу – ад 50 да 300.

У перыяд нарыхтоўкі навагодніх дрэў супрацоўнікі Дзяржінспекцыі правядуць сумесныя палявыя кантрольныя мерапрыемствы з іншымі прыродаахоўнымі структурамі і МУС, накіраваныя на папярэджанне, выяўленне і спыненне фактаў незаконных парубак. Памятаеце, што меркаваная імгненная і сумніўная выгада можа абярнуцца істотнымі матэрыяльнымі выдаткамі і, несумненна, азмрочыць перадсвяточны настрой.

Падрыхтавала Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы