Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык павіншаваў выхаванцаў ДУА «ЦКРНіР Капыльскага раёна»

05.01.2021

У пераднавагоднія дні не засталіся без увагі і выхаванцы ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Капыльскага раёна».

З віншаваннямі і падарункамі да іх прыйшоў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Сяргей Пілішчык уручае падарункі выхаванцам цэнтра

Сяргей Міхайлавіч павіншаваў дзяцей і калектыў установы з надыходзячымі святамі і пажадаў усім здароўя, добрага настрою, пазітыву і выканання самых запаветных жаданняў. А яны абавязкова ажыццявяцца. Бо Новы год - час цудаў і дабра. Прыемным жа дадаткам да цёплых слоў сталі салодкія падарункі, якія кіраўнік раёна ўручыў кожнаму з дзяцей.

Наборы цукерак выхаванцы цэнтра атрымалі таксама ад яшчэ адной госці - старшыні Капыльскага раённага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Алены Карпелені. Акрамя таго, у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы сэрцы - дзецям» яна перадала ўстанове бактэрыцыдную лямпу. Гэтак актуальны ў эпідэміялагічнай сітуацыі падарунак у найбліжэйшы час усталююць у адным з памяшканняў установы.

5 1 21 24

Алена Карпеленя падчас перадачы падарунка дырэктару цэнтра Ірыне Гарэльскай

Не застаўся ў абавязку і прымаючы бок — для гасцей былі назапашаны арыгінальныя навагоднія сувеніры, вырабленыя выхаванцамі цэнтра сумесна з іх педагогамі.

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы