Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Фельчарска-акушэрскі пункт у аграгарадку Скабін: дапамога словам і справай

11.01.2021

Сёння ў складанай сітуацыі апынуліся медработнікі не толькі паліклінікі, стацыянара і аддзяленні хуткай дапамогі цэнтральнай раённай бальніцы.

Нагрузка ў разы павялічылася і на сельскія фельчарска-акушэрскія пункты, амбулаторыі, бальніцы.

На будынку фельчарска-акушэрскага пункта ў аграгарадку Скабін акрамя навагодніх упрыгожванняў размешчаны інфармацыйныя матэрыялы аб тым, як паводзіць сябе і куды варта звяртацца, калі паднялася тэмпература. А ўсю неабходную медыцынскую дапамогу тут аказваюць загадчыца Жанна Раеўская і санітарка Марыя Дарашэвіч. Нягледзячы на сённяшнія складанасці, яны паспяхова спраўляюцца з многімі задачамі, таму часта чуюць заслужаныя словы падзякі.

Жанна Раеўская вымярае артэрыяльны ціск

Жанна Вячаславаўна даўно зарэкамендавала сябе як дасведчаны, уважлівы і спагадны медык. Яна ўзначальвае ФАП ўжо 30 гадоў (працуе тут з моманту яго адкрыцця). Увесь гэты час ёй удаецца знаходзіць падыход да кожнага, хто пражывае ў зоне абслугоўвання, а гэта больш за 700 чалавек. Заўсёды аказвае пасільную дапамогу медработнікам і кіраўніцтву мясцовага сельгаспрадпрыемства.

- На прыярытэты ў нашай працы эпідэміялагічная сітуацыя ніяк не паўплывала - клопат аб кожным пацыенце па-ранейшаму застаецца задачай № 1, а вось акцэнты трохі зрушыла, - адзначае Жанна Вячаславаўна. - «Візітаў ветлівасці» стала нашмат менш, але павялічылася колькасць выездаў на дом. Інфармацыі аб коаранавiрусе столькі, прычым рознай, часта супярэчлівай і негатыўнай, што людзі знаходзяцца ў замяшанні і не заўсёды разумеюць, як сябе паводзіць. Тэлефануюць мне на ФАП, я ім тлумачу, супакойваю, кажу пра важнасць захавання санітарных нормаў і правілаў. Упэўнена, асабістая адказнасць – лепшая прафілактыка каранавiруснай інфекцыі. Таксама я ўвесь час на сувязі з кантактамі розных узроўняў і самаізаляванымі: абзвоньваю іх, удакладняю стан здароўя. Мае пацыенты вельмі добрасумленна і адказна ставяцца да ўсіх прадпісанняў. Я ўпэўнена, што прафілактычная праца адыгрывае вялікую ролю для прадухілення любога захворвання, у тым ліку і для «кавiда». Бо калі мы правільна і своечасова правядзем прафілактыку, то і тых, хто захварэў у нас будзе менш. З пачатку эпідэміі выкананы ўсе неабходныя мерапрыемствы: развешаны інфармацыйныя ўлёткі на фермах, майстэрнях, магазінах, будынку канторы, на асабістых дамах жыхароў аграгарадка. Забяспечылі ўсіх і дэзсродкамi, праводзілі санапрацоўку працоўных месцаў, інфармавалі аб тым, што трэба насіць пальчаткі і маскі. Калі ў маіх падапечных падымаецца тэмпература, натуральна, яны тэлефануюць адразу мне. Я размаўляю з імі, высвятляю, на фоне чаго гэта адбылося, і толькі тады тэлефаную ў «хуткую» (у іх і так працы безліч) або адпраўляю хворага ў паліклініку зрабіць аналізы, лабараторныя даследаванні, здаць мазкі, прайсці рэнтген і іншае.

11 1 21 27

Як распавядае Жанна Вячаславаўна, у жыхароў Скабіна і найбліжэйшых вёсак стаў часцей падымацца артэрыяльны ціск: людзі хвалююцца. Як хутка збіць яго, каб не дапусціць гіпертанічнага крызу, фельчар тлумачыць па тэлефоне, а пры неабходнасці наведае хворага і дома.

– Часта даводзіцца аказваць не толькі медычную дапамогу, але і псіхалагічную, – разважае Жанна Вячаславаўна. - Хто б не патэлефанаваў, з кожным знайду час пагаварыць і супакоіць. Такая дапамога часам прыносіць больш карысці і працуе лепш любых лекаў.

«Наша фельчар не проста чалавек у белым халаце, а чалавек светлай душы», - такія водгукі мясцовых жыхароў з'яўляюцца лепшай характарыстыкай не толькі медыцынскага работніка, але і ўсёй яго дзейнасці ў цэлым.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы