Асаблівая ўвага надавалася стану цеплагенерыруючых прыбораў, навучання работнікаў дзеянням пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, гатоўнасці першасных сродкаў пажаратушэння.
Падчас гутаркі з работнікамі гаспадарак праведзены кантроль за якасцю праходжання навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму, уменне карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, веданне тэлефонаў службы выратавання.
Андрэй Уладзіміравіч у чарговы раз нагадаў кіраўніцтву і работнікам арганізацый асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў ацяпляльны перыяд:
- не пакідаць адкрытымі топачныя дзверцы і ацяпляльныя прыборы без нагляду;
- перад топкай печы на згараемай аснове павенен быть размешчаны прадтопачны металічны ліст;
— забараняецца ўжываць для падпалкі печы гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці.
Рэйдавыя мерапрыемствы будуць працягнуты.
Павел Шэін
Крыніца http://www.kopyl.by