Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім РАСК расказалі, як можна стаць следчым

12.01.2021

«Мой сын - на парозе самастойнага жыцця: ён хацеў бы стаць следчым і служыць у падраздзяленнях Следчага камітэта. Як гэта можна ажыццявіць?»

Святлана Васільеўна, г. Капыль

Каментуе начальнік Капыльскага РАСК Алег Бабарэка:

- Хочаце стаць следчым? Тады вам у Акадэмію МУС: Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці праводзіць адбор кандыдатаў для паступлення на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Кандыдатамі могуць стаць выпускнікі агульнаадукацыйных школ раёна.

На факультэце ажыццяўляецца навучанне па спецыяльнасці «Правазнаўства» з наступным прысваеннем кваліфікацыі «Юрыст» і спецыяльнага звання «Лейтэнант юстыцыі». Тэрмін навучання складае 4 гады. На перыяд навучання курсанты забяспечваюцца пражываннем, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем і грашовым забеспячэннем.

Каб стаць курсантам Акадэміі МУС і ў далейшым праходзіць службу ў падраздзяленнях Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, неабходна да 1 красавіка 2021 года асабіста звярнуцца ў Капыльскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь для праходжання гутаркі з начальнікам падраздзялення і атрымання даведкі-рэкамендацыі для паступлення на следча-экспертны факультэт. Пасля трэба прайсці прафесійны адбор, прадугледжаны для абітурыентаў, якія паступаюць на следча-экспертны факультэт, а таксама прыняць удзел у конкурсе на паступленне па выніках цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах: руская альбо беларуская мова, замежная мова і грамадазнаўства.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзеле Следчага камітэта па адрасе: г. Капыль, вул. Максіма Горкага, 54 альбо па тэлефоне 50-2-26. Будзем рады бачыць вас!

Падрыхтавала Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы