Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне стартаваў абласны чэлендж «Прыбярэм снег разам»

15.01.2021

Ініцыятарам маштабнай акцыі, якая будзе доўжыцца да канца зімы, выступіла моладзь.

Валанцёры прапануюць сваю дапамогу ў расчыстцы тэрыторый ад снегу сацыяльным аб'ектам, установам аховы здароўя. Без увагі і дапамогі не пакінуць і адзінока пражываючых пажылых грамадзян.

- Зіма дыктуе свае правілы: апрануцца па надвор'і, паклапаціцца аб тым, каб дома было цёпла, прыбраць снег з двароў, — кажа першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава. - Улічваючы, што сіноптыкі прагназуюць у бліжэйшы час замаразкі да -15 і снегапады, маладзёжная арганізацыя Капыльшчыны вырашыла паклапаціцца пра тых, каму можа спатрэбіцца дапамога. У першую чаргу валанцёры гатовы дапамагчы ў расчыстцы тэрыторыі ад снегу каля бальніц і паліклінік, бо сілы медыкаў сёння накіраваны на барацьбу з каранавірусам. У тым ліку чэлендж «Прыбярэм снег разам» накіраваны і на ўборку ад снегу двароў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і інвалідаў.

Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефоне гарачай лініі, якая арганізавана на базе Капыльскага РК ГА «БРСМ» па нумары 54-1-25.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы