Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Прыбярэм снег разам»: капыльская моладзь далучылася да абласнога чэленджу

22.01.2021

Капыльская моладзь далучылася да абласнога чэленджу «Прыбярэм снег разам».

Актывісты маладзёжнага атрада аховы правапарадку РК ГА «БРСМ» аказалі дапамогу адзінокім жыхарам аграгарадка Пацейкі.

Актывісты БРСМ дапамаглі прыбраць снег Сафіі Кляшэвіч (злева)

- Улічваючы ўмовы надвор'я, моладзь нашага рэгіёну вырашыла дапамагчы ва ўборцы снегу тым, каму гэта сапраўды неабходна, – адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вольга Сцяпанава. – У першую чаргу валанцёры прыйшлі на дапамогу ўстановам аховы здароўя, сацыяльных аб'ектаў, адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў і інвалідам.

У адзін з марозных дзянькоў валанцёры з ліку навучэнцаў Пацейкаўскай СШ з задавальненнем папрацавалі каля дамоў самотна пражываючых пенсіянераў. Дыяна Севасцьяновіч, Аліна Мініч, Віталь Калыхан і Данііл Траян ачысцілі дваровую тэрыторыю ад снегу Марыі Васільеўне Козел і Сафіі Вікенцьеўне Кляшэвіч.

- Я вельмі люблю такія акцыі, лічу, што яны вельмі патрэбныя, - кажа Дыяна Севасцьяновіч. - Бо хто, калі не мы, маладое пакаленне, зможа дапамагчы адзінокім людзям. Рабіць дабро - лепшае, што маглі прыдумаць. Бо дапамагаючы людзям старэйшага пакалення, можна пачуць вельмі патрэбныя і важныя парады, якія прымушаюць задумацца. А таксама словы падзякі і ўдзячнасці за дапамогу, што вельмі каштоўна.

Чэлендж прадоўжыцца да заканчэння зімовага перыяду. Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефоне гарачай лініі, якая арганізавана на базе Капыльскага РК ГА «БРСМ» па нумары 54-1-25.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы