Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр - за здароўем і пазітывам

01.02.2021

Калі вы хочаце ў зімовыя халады весела і з карысцю правесці час, спяшайцеся: капыльскі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр чакае вас!

Менавіта ФАЦ сёння з'яўляецца самым папулярным месцам, куды гараджане і госці райцэнтра адпраўляюцца не толькі для таго, каб падыхаць свежым паветрам, але і пакатацца на каньках, лыжах і цюбінгах.

Сярод даступных на ФАЦы забаў — катанне на каньках і гульні ў хакей. Для гэтага абсталявана сучасная хакейная каробка памерам 20×40 метраў. Якасць лядовага пакрыцця пастаянна правяраецца і ў выпадку неабходнасці падвяргаецца «рамонту». Як патлумачыла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Людміла Сташэўская, пры спрыяльных умовах надвор'я лядовая пляцоўка адкрыта з 8.00 да 22.00 (у нядзелю і панядзелак - да 21.00). У цёмны час сутак каток для зручнасці дадаткова падсвятляецца пражэктарамі.

1 2 21 11 1

Ацаніць якасць лёду могуць усе жадаючыя. Сюды можна прыйсці як са сваімі канькамі і аплаціць толькі арэнду пляцоўкі, так і ўзяць інвентар напракат. Прычым канькі маюцца практычна любога памеру - ад 32 да 44.

- Гэты від актыўнага адпачынку вельмі падабаецца дзецям і моладзі, на каток з задавальненнем прыходзяць і цэлымі сем'ямі, - працягвае ўводзіць у курс справы Людміла Уладзіміраўна. - З пачатку года паслугамі пракату канькоў ужо скарысталіся больш за 200 чалавек. Акрамя таго, у пункце пракату фізкультурна-аздараўленчага цэнтра можна ўзяць клюшкі, шайбы, лыжы, лыжныя чаравікі і палкі, а таксама санкі-лядзянкі. Дарэчы, размешчаныя на тэрыторыі цэнтра схілы для катання на лядянках і цюбінгах абсталяваны з улікам выканання ўсіх правілаў і нормаў тэхнікі бяспекі: на палосах для з'ездаў устаноўлена разметка, маецца падсвятленне, выкананы адлегласці да бліжэйшых аб'ектаў.

У бліжэйшых прагнозах сіноптыкаў — снежнае марознае надвор'е. А значыць, можна планаваць вольны час у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Бо гэта - не толькі выдатная альтэрнатыва прагляду тэлевізара або сядзення ў кампутара, але і лепшае ўкладанне ва ўласнае здароўе.

Аксана Міхайлоўская

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы